Францішак Палацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Палацкі
чэшск.: František Palacký
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1798(1798-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1876(1876-05-26)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Jiří Palacký[d][6][7]
Жонка Тэрэза Мехурава
Дзеці Jan Palacký[d] і Marie Riegrová-Palacká[d]
Род дзейнасці пісьменнік, архівіст, геральдыст, журналіст, палітык, філосаф, гісторык, паэт, эстэтык, літаратуразнавец
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фра́нцішак Па́лацкі (чэшск.: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцы, Маравія — 26 мая 1876, Прага) — чэшскі гісторык, філосаф і палітычны дзеяч. Часта мянуецца «бацькам чэшскай гістарыяграфіі». Бацька географа Яна Палацкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў евангелічным ліцэі ў Браціславе (18121818). У 1818 годзе апублікаваў (у сааўтарстве з П. І. Шафарыкам) твор «Пачаткі чэшскай паэзіі», у якім абгрунтаваў неабходнасць адраджэння нацыянальнай культуры і навукі.

Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзела Нацыянальнага музея (1818—1841), з 1827 года па яго ініцыятыве музей пачаў навуковыя публікацыі на чэшскай мове. Рэарганізацыя Нацыянальнага музея, ініцыятарам якой быў Палацкі, ператварыла яго ў цэнтр навуковага і культурнага жыцця краіны. У 1831 годзе заснаваў культурна-асветнага таварыства «Маціца чэшская». У 1840-я гг. ўзначальваў чэшскі нацыянальна-ліберальны рух.

У рэвалюцыю 1848—1849 выступіў з разгорнутай праграмай аўстраславізму, старшынстваваў у 1848 годзе на Славянскім з’ездзе, 1848 ў Празе.

У канцы 1840 — пачатку 1860-х гг. дэпутат аўстрыйскага рэйхсрата і чэшскага сейма  (чэшск.), з 1860-х гг. адзін з ідэйных лідараў кансерватыўнай партыі старачэхаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар эстэтыка-філасофскіх і гістарычных прац, у т.л. «Гісторыі чэшскага народа ў Чэхіі і Маравіі» (т. 1—5, 18481872), у якой паказаў барацьбу чэхаў за нацыянальную незалежнасць у Сярэднявеччы, высока ацэньваў гусіцкі рух. Публікаваў крыніцы па палітычнай, эканамічнай, культурнай гісторыі, літаратуры, мастацтве сярэдневяковай Чэхіі. Шмат зрабіў для падрыхтоўкі першай чэшскай энцыклапедыі. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.

Зноскі

  1. а б Frantisek Palacky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б František Palacký // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Палацкий Франтишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Zemský archiv v Opavě, Matrika narozených N • inv. č. 2017 • sig. NJ III 1 • 1784 - 1845 • Hodslavice, s. 70 — 2002.
  7. Kryšpín V. Obraz činnosti literární učitelstva českoslovanského za posledních 100 let — 1885. — С. 199.
  8. Český bratr, Evangelický časopis Český bratrČR: 1924. — вып. 11. — С. 5. — ISSN 1211-6793
  9. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/palacky-frantisek/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]