Францішак Рамейка
Францішак Рамейка | |
---|---|
Род дзейнасці | Святары-адраджэнцы, грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1931 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
Франці́шак Раме́йка (11 ліпеня 1885[1], вёска Нецькі, цяпер у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, Беларусь[2] — 16 чэрвеня 1931, Вільня, Другая Рэч Паспалітая) — беларускі каталіцкі святар-адраджэнец, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Францішак у сялянскай сям'і каталікоў Андрэя Рамейкі і Антаніны з Янцэвічаў.
У лістападзе 1903 года вытрымаў іспыт на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Маскоўскае навучальнае акругі. У 1905—1909 — студэнт духоўнай каталіцкай семінарыі ў Вільні.
У 1909 прызначаны вікарыем касцёла бернардзінцаў у Вільні. Нейкі час служыў у Іўі Ашмянскага павета. У 1910—1921 служыў пробашчам у сялецкім касцёле Святога Аляксея і шарашоўскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (абодва ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні)[3].
За польскім часам служыў у задарожскім касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ласкавай[3]. У 1928 годзе за сваю дзейнасць па пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў царкве і паўсядзённым жыцці парафіян быў часова пазбаўлены права займацца душпастырскай дзейнасцю. Гэта адбілася на яго псіхічным стане.
У 1929—1931 — святар у кемелішкаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі[3].
16 чэрвеня 1931 Францішак Рамейка прыехаў у Вільню ў госці да Адама Станкевіча. Не дачакаўшыся таго, застрэліўся ў яго кабінеце. Пахаваны на Бернардзінскіх могілках Вільні.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за шырокае ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах. У 1925 годзе сярод іншых беларускіх святароў падпісаў мемарандум да канферэнцыі польскіх біскупаў, які патрабаваў увядзення выкладання беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў духоўных семінарыях і інш[4].
Матэрыяльна падтрымліваў выданне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газет («Biełarus», «Biełaruskaja krynica» і інш.), займаўся распаўсюджваннем беларускіх друкаваных выданняў.
Зноскі
- ↑ паводле іншых звестак — у 1886
- ↑ Я. Драўніцкі. Змагар за родную мову // Наша слова. — 2006. — № 12, 748.
- ↑ а б в Леанід Маракоў.. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі . Даведнікі пісьменніка, гісторыка, энцыклапедыста Леаніда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскія i культурныя дзеячы Беларусі» (8 снежня 2012).
- ↑ Наталля Анофранка, Алег Гардзіенка. Агляд моўнай палітыкі Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі ў XX ст. // Terra historica. — 2002. — № 1.(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. Самагубства ксяндза Рамейкі // Наша Ніва. — 5 снежня 2012. — № 45 (786). — С. 12. — ISSN 1819-1614.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асобы
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Свянцянскім павеце
- Памерлі 16 чэрвеня
- Памерлі ў 1931 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Постаці беларускага каталіцтва
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Самазабойцы
- Застрэліліся