Францішак Сяліцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Францішак Сяліцкі
Дата нараджэння 29 лістапада 1923(1923-11-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 2001(2001-09-02) (77 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці славіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Францішак Сяліцкі (29 лістапада 1923, Мікуліна, цяпер Даўгінаўскі сельсавет (Вілейскі раён) Вілейскага раёна — 2 верасня 2001, Уроцлаў) — славіст, доктар філалагічных навук. Прафесар Інстытута славянскай філалогіі Уроцлаўскага універсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэпрэсаваны савецкай уладай у 1941 годзе, быў заключаны ў Вілейскую турму, вывезены на Алтай. Працаваў пастухом, трактарыстам у саўгасе.

Удзельнік Другой сусветнай вайны. З 1943 года ваяваў у Першай Варшаўскай Дывізіі пяхоты імя Тадэвуша Касцюшкі(польск.) бел.. Вызваляў Варшаву ў 1945 годзе. Звольнены з Войска Польскага(польск.) бел. ў 1948 годзе падчас камуністычных чыстак у званні капітана. На радзіму не вярнуўся.

З успамінаў пра роднае Мікуліна:

" Гэта прыгожая вёсачка (хутчэй нават была такою), абкружаная зелянінай садоў і іншых дрэў. Менавіта там у таварыстве сваіх аднагодкаў я правёў першыя гады дзяцінства і пачатак маладосці. Маімі сябрамі ў гульнях былі мае стрыечныя браты і сёстры[1] "

У 1950 годзе пачынае вывучаць русістыку ва Уроцлаўскім універсітэце. Ад 1951 года асістэнт кафедры рускай філалогіі. Дырэктар Інстытута славянскай філалалогіі Уроцлаўскага ўніверсітэта(польск.) бел. (1973—1978), дэкан філалагічнага факультэта(польск.) бел. (1978—1981), кіраўнік аддзялення славянскіх літаратур.

Аўтар каля 400 прац — манаграфій, падручнікаў, анталогій, лекцый, аўтарэфератаў, артыкулаў, рэцэнзій.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]