Францішак Чарняўскі
Выгляд
Неправераная
| Францішак Чарняўскі | |
|---|---|
| |
| Род дзейнасці | каталіцкі святар |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1893 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 мая 1979 (85 гадоў) |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
| Альма-матар | |
Францішак Чарняўскі (3 лістапада 1893, в. Чухны, Ашмянскі павет — 31 мая 1979, Амстэрдам, штат Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі рэлігійны дзеяч. Душпастарскую службу пачаў у 1920 на пасадзе вікарыя ў Сухаволі. Служыў таксама ў Саколцы і ў Кузніцы. Чытаў казанні на беларускай мове і распаўсюджваў сярод вернікаў беларускія выданні. У 1924—1927 вучыўся ў Рыме. З 1929 на місіі ў Францыі, з 1933 — у Бельгіі. З 1957 года жыў і служыў у ЗША, дзе выдаваў таксама беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
