Франц Іозеф Галь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Іозеф Галь
ням.: Franz Joseph Gall
Franz Josef Gall3.jpg
Дата нараджэння

9 сакавіка 1758(1758-03-09)[1][2][…]

Месца нараджэння

Tiefenbronn[d], Enz[d], адміністрацыйная акруга Карлсруэ[d], Бадэн-Вюртэмберг[4]

Дата смерці

22 жніўня 1828(1828-08-22)[1][2][…] (70 гадоў)

Месца смерці

Montrouge[d], дэпартамент О-дэ-Сен, рэгіён Іль-дэ-Франс, Францыя[5]

Месца пахавання

Пер-Лашэз

Грамадзянства

Германія

Род дзейнасці

урач, нейрабіёлаг

Навуковая сфера

анатомія, фрэналогія

Альма-матар

Страсбургскі ўніверсітэт[d]
Універсітэт Страсбурга

Commons-logo.svg Franz Joseph Gall на Вікісховішчы
Франц Іозеф Галь

Франц Іозеф Галь (ням.: Franz Joseph Gall; 9 сакавіка 1758, Ціфенбрун, Аўстрыя - 22 жніўня 1828, Мон-Руж, каля Парыжа) — аўстрыйскі ўрач і анатам, стваральнік фрэналогіі.

На аснове анатамічных даследаванняў і шматлікіх назіранняў над рознымі групамі людзей Галь прыйшоў да высновы, што цэнтры душэўнага жыцця сканцэнтраваны не ў жалудачках мозгу, як тады лічылі, а ў мазгавых звілінах. Анатамічныя працы Галя мелі даследчую аснову, у той жа час прапанаваная ім класіфікацыя псіхічных здольнасцяў была зусім адвольнай. Гэтак жа адвольнымі былі і меркаванні Галя аб лакалізацыі гэтых здольнасцяў у розных участках вялікіх паўшар'яў мозгу, хоць сама ідэя лакалізацыі псіхічных функцый з'явілася важным этапам у тэорыі псіхалогіі. Галь лічыў, што адрозненні ў мазгавых звілінах павінны адбівацца на знешняй форме чэрапа, а па гэтых апошніх можна судзіць аб псіхічных здольнасцях чалавека. Гэтыя меркаванні і ляглі ў аснову фрэналогіі, якая атрымала ў 19 ст. велізарную папулярнасць. Фізіялагічныя даследаванні паказалі беспадстаўнасць фрэналогіі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Franz Joseph Gall // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118537245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.