Франц Іосіфавіч Перхаровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Іосіфавіч Перхаровіч
Franz Perkhorovich.jpg
Дата нараджэння 27 мая 1894(1894-05-27)
Месца нараджэння вёска Заляддзе, Докшыцкі раён, Рэспубліка Беларусь
Дата смерці 11 кастрычніка 1961(1961-10-11) (67 гадоў)
Месца смерці Масква, СССР
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы Сцяг Расіі 19151917
Сцяг СССР 19181951
Званне
Генерал-лейтэнант
Камандаваў 47-я армія
Бітвы/войны Першая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Суворава II ступені Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Ордэн «Легіён пашаны» ступені генерала
Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Крыж Грунвальда III ступені
Медаль «За Варшаву 1939—1945»
Медаль «За Одру, Нісу, Балтыку»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Іосіфавіч Перхаровіч (28 мая 1894, вёска Заляддзе, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 11 кастрычніка 1961 — генерал-лейтэнант (1945), Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1932), курсы «Выстрал» (1941). У арміі з 1915 г., у Чырвонай Арміі з 1918 г. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. 3 1921 г. камандзір асобнай роты, начальнік штаба стралковага палка, начальнік аддзялення ў штабе ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м Беларускім і 3-м Беларускім франтах камандзір палка, дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Войскі пад яго камандаваннем вызначыліся ў час прарыву абароны праціўніка на тэрыторыі Польшчы, пры фарсіраванні Віслы і ў баях на подступах да Одэра.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 06.04.1945 г.

Да 1951 г. у Савецкай Арміі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 3 ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава 2-й ступені, 4 іншымі ордэнамі, медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Перхаровіч Франц Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 374—375.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 305.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Франц Іосіфавіч Перхаровіч на сайце «Героі краіны»