Перайсці да зместу

Франц Бекенбаўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Франц Бекенбаўэр
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 11 верасня 1945(1945-09-11)[1][2][…]
Мюнхен, Германія
Памёр 7 студзеня 2024(2024-01-07)[3][4][…] (78 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 181 см
Вага 79 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1951—1959 Сцяг Германіі Мюнхен 1906
1959—1964 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен)
Клубная кар’ера[* 1]
1964—1977 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 439 (64)
1977—1980 Сцяг ЗША Нью-Ёрк Космас 80 (17)
1980—1982 Сцяг Германіі Гамбург 28 (0)
1983 Сцяг ЗША Нью-Ёрк Космас 25 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
1964 Сцяг Германіі ФРГ (юнацкая) 3 (3)
1965 Сцяг Германіі ФРГ (B) 2 (0)
1965—1977 Сцяг Германіі ФРГ 103 (14)
Трэнерская кар’ера
1984—1990 Сцяг Германіі Германія
1990—1991 Сцяг Францыі Алімпік (Марсель)
1993—1994 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен)
1996 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Англія 1966
Бронза Мексіка 1970
Золата ФРГ 1974
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Бельгія 1972
Срэбра Югаславія 1976
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Бекенбаўэр (ням.: Franz Anton Beckenbauer; 11 верасня 19457 студзеня 2024[8]) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. У якасці трэнера — чэмпіён свету 1990.

Двойчы абраны футбалістам года ў Еўропе, 103 разы прызываўся ў шэрагі гульцоў зборнай ФРГ, адыграўшы на палях трох чэмпіянатаў свету. У якасці капітана каманды падняў над сваёй галавой Кубак свету па футболе ў 1974 годзе. З мюнхенскай «Баварыяй» тройчы запар заваёўваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1974—1976 гадах; Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1967 годзе. Адзіны футбаліст, які ў якасці капітана гуляў у трох розных камандах.

У клубным футболе выступаў за мюнхенскую «Баварыю». У якасці галоўнага трэнера выйграў са зборнай ФРГ чэмпіянат свету 1990 года. З 1994 года — прэзідэнт «Баварыі», з лютага 2002 года — старшыня праўлення АТ «ФК Баварыя».

Памёр 7 студзеня 2024 года.[8]

  1. Franz Beckenbauer // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franz Beckenbauer // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Franz Beckenbauer ist tot
  4. Franz Beckenbauer: German football legend dies aged 78
  5. Der FC Bayern trauert um Franz Beckenbauer
  6. Catalog of the German National Library Праверана 9 студзеня 2024.
  7. https://www.bild.de/unterhaltung/leute/leute/franz-beckenbauer-heute-heimliche-beerdigung-in-muenchen-86733016.bild.html
  8. а б Памёр легендарны футбаліст Франц Бекенбаўэр . Наша Ніва. Праверана 9 студзеня 2024.
  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.