Перайсці да зместу

Франц Бергхамер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Франц Бергхамер
ням.: Franz Berghammer
Нарадзіўся 20 лістапада 1913(1913-11-20)
Памёр 1 ліпеня 1944(1944-07-01) (30 гадоў)
Грамадзянства

Франц Бергхамер (ням.: Franz Berghammer; 20 лістапада 1913(1913-11-20)1 ліпеня 1944(1944-07-01), Бабруйск, Магілёўская вобласць) — аўстрыйскі гандбаліст, палявы гулец. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года.

Франц Бергхамер нарадзіўся 20 лістапада 1913 года.

Гуляў у гандбол у чэмпіянаце Аўстрыі за клуб ЛАСК з Лінца[1].

У 1936 годзе ўвайшоў у склад зборнай Аўстрыі па гандболе на летніх Алімпійскіх гульнях у Берліне і заваяваў сярэбраны медаль. Гуляў у полі, правёў 2 матчы, закінуў 5 мячоў (чатыры ў вароты зборнай Румыніі, адзін — Венгрыі)[2].

Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне ў складзе вермахта[1].

Знік без вестак паміж 24 і 30 чэрвеня 1944 года блізу горада Бабруйск Магілёўскай вобласці (цяпер у Беларусі). Афіцыйна прызнаны загінулым 1 ліпеня 1944 года[1].

  1. а б в Olympedia – Franz Berghammer. www.olympedia.org. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2025. Праверана 3 студзеня 2025.
  2. Franz Berghammer Bio, Stats, and Results | Olympics at Sports-Reference.com(недаступная спасылка). web.archive.org (14 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2012. Праверана 3 студзеня 2025.