Франц Верфель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франц Верфель
Franz Werfel
Werfel.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 верасня 1890(1890-09-10)[1][2][…]
Месца нараджэння: Прага,
Аўстра-Венгрыя
Дата смерці: 26 жніўня 1945(1945-08-26)[4][2][…] (54 гады)
Месца смерці: Беверлі-Хілз, ЗША
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Альма Малер-Верфель
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: Паэт, раманіст, драматург.
Мова твораў: нямецкая[1]
Узнагароды:
Подпіс: Franz Werfel (signature).jpg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Франц Ве́рфель (ням.: Franz Werfel, 10 верасня 1890, Прага, Аўстра-Венгрыя — 26 жніўня 1945, Беверлі-Хілз, ЗША) — аўстрыйскі паэт, раманіст і драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў заможнай яўрэйскай сям'і.

У ліцэі пазнаёміўся з Францам Кафкай і Максам Бродам.

У 19111912 адбываў вайсковую павіннасць. Адзін з заснавальнікаў венскага экспрэсіянізму, пазнаёміўся з Карлам Краусам і Рыльке. Напярэдадні Першай сусветнай вайны арганізаваў таварыства пацыфістаў разам з Марцінам Буберам і Максам Шэлерам.

У 19151917 ваяваў у шэрагах аўстрыйскай арміі на рускім фронце.

У 1929 ажаніўся з Альмай Малер, вельмі вядомай асобы ў культурных кругах Аўстрыі таго часу. У 1938 годзе, пасля аншлюса, перабраўся ў Францыю (Санары-сюр-Мер), затым, у 1940, з жонкай, Генрыхам Манам, яго жонкай і сынам Томаса Мана — з Францыі праз Пірэнеі ў Іспанію і Партугалію, а адтуль — у ЗША.

У 1941 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Надмагілле Франца Верфеля

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • Nicht der Mörder, der Ermordete ist schuldig/ Не забойца, а забіты вінаваты (1920)
  • Verdi/ Вердзі (1924)
  • Paulus unter den Juden/ Павел сярод іўдзеяў (1926)
  • Der Abituriententag. Die Geschichte einer Jugendschuld/ Аднакашнікі (1928)
  • Barbara oder die Frömmigkeit/ Барбара, ці Набожнасць (1929)
  • Die Vierzieg Tage des Musa Dagh/ Сорак дзён Муса-Дага (1933)
  • Das Lied von Bernadett/ Песня Бернадэце (1941)
  • Der Stern der Ungeborenen/ Зорка ненароджаных (1946)

Драмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Die Troerinnen/ Траянкі (1914, па Еўрыпіду)
  • Spiegelmensch/ Чалавек з люстэрка (1920)
  • Bocksgesang/ Казліная песня (1921)
  • Juarez und Maximilian/ Хуарэс і Максіміліян (1925)
  • In einer Nacht/ Аднойчы ўначы (1937)
  • 1944 Jacobowsky und der Oberst/ Якабоўскі і палкоўнік (1944)

Вершы[правіць | правіць зыходнік]

  • Der Weltfreund/ Сябар свету (1911)
  • Wir sind/ Мы існуём (1913)
  • Einander/ Адзін для аднаго (1915)
  • Der Gerichtstag/ Судны дзень (1919)
  • Neue Gedichte / Новыя вершы (1928)

Зборныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

Верфель і герой яго рамана «Муса Даг» на марцы Арменіі 1995 года
  • Gesammelte Werke in Einzelbänden/ Hrsg. v. Knut Beck. Frankfurt/Main, 19891993.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Franz Werfel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Franz Werfel // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Верфель Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Экспрэсіянізм