Франц фон Дэфрэгер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Франц Дэфрэгер)
Франц фон Дэфрэгер
ням.: Franz von Defregger
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 красавіка 1835(1835-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1921(1921-01-02)[3][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, прафесар, настаўнік
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс і жанравы жывапіс
Вучоба
Мастацкі кірунак Munich School[d]
Уплыў Hermann Dyck[d] і Hermann Anschütz[d]
Уплыў на Ловіс Корынт і Franz Mohr[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц фон Дэфрэгер (ням.: Franz von Defregger, 30 красавіка 1835, Эдэрхоф каля Штронаха, Усходні Ціроль — 2 студзеня 1921, Мюнхен) — аўстрыйскі мастак жанравага і гістарычнага жывапісу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франц Дэфрэгер, сын цірольскага селяніна, у 1860 годзе прадаў атрыманы па спадчыне бацькоўскі дом, каб выплаціць долю сваім сёстрам і эміграваць у Амерыку. Аднак з гэтага нічога не атрымалася, і ён адправіўся ў Інсбрук на вучобу ў скульптара і прафесара Інсбруцкай школы рамёстваў Міхаэля Штольца.

Увосень 1860 года Франц Дэфрэгер быў прадстаўлены ў Мюнхене Карлу Тэадору фон Пілоці. Ён наведваў падрыхтоўчы клас Каралеўскай школы мастацкіх рамёстваў з выкладчыкам Германам Дзікам. 19 ліпеня 1861 году ён вытрымаў уступны іспыт у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў. Там ён навучаўся ў класе жывапісу ў вучня Петэра фон Карнеліуса Германа Аншуца.

За Мюнхенам рушыў услед Парыж, дзе ён займаўся малюнкам у натурных класах і грунтоўна вывучыў музеі, мастацкія калекцыі і майстэрні мастакоў.

8 ліпеня 1865 года Дэфрэгер вярнуўся ў Мюнхен і працаваў над эскізамі сваіх карцін.

Зноскі

  1. а б Franz von Defregger
  2. Franz von DefreggerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Дефреггер Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.