Францішак Кушаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Франц Кушаль)
Jump to navigation Jump to search
Францішак Кушаль
Дата нараджэння 16 лютага 1895(1895-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1969(1969-05-25) (74 гады)
Месца смерці
Жонка: Наталля Арсеннева
Дзеці Яраслаў Кушаль[d] і Уладзімір Кушаль[d]
Альма-матар
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі БНР
Сцяг Польшчы Польшча
Flag of Germany (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of the United States (1912-1959).svg ЗША
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d]
Гады службы Сцяг Расійскай імперыі 19141917
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі 19181921
Сцяг Польшчы 19211939
Сцяг Трэцяга Рэйха 19411945
Злучаныя Штаты Амерыкі 1945
Званне генерал
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Савецкае ўварванне ў Польшчу
Другая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Станіслава ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені

Францішак Вінцэнтавіч Кушаль (16 лютага 1895, в. Пяршай, Мінскі павет, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 25 мая 1968, Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі ваенны і палітычны дзеяч, публіцыст. Муж паэтэсы Наталлі Арсенневай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча (1916), накіраваны на Заходні фронт, камандзір роты, штабс-капітан. У 1919 арыштаваны польскімі ўладамі за беларускую дзейнасць, у т.л. распаўсюджанне лістовак і літаратуры. У 1919—1921 уваходзіў у Беларускую ваенную камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. Пад час Польскай абарончай вайны 1939 камандзір батальёна, удзельнічаў у баях у раёне Львова. 22.9.1941 інтэрніраваны ў СССР.[1]

Разам з іншымі польскімі афіцэрамі Кушаль патрапіў у Старабельскі лагер (цяпер Луганская вобласць) для польскіх афіцэраў-ваеннапалонных, дзе ўтрымлівалася 4 тыс. чалавек. Амаль усе зняволеныя былі расстраляныя. Аднак Кушаль разам з яшчэ некалькімі афіцэрамі расстраляны не быў, а быў перавезены ў Бутырскую турму, дзе быў у зняволенні разам з высокапастаўленымі польскімі ваеннапалоннымі, у тым ліку ў адной камеры з генералам Андэрсам. У пачатку 1941 года вызвалены. Адначасова яго жонцы Н. Арсенневай было дазволена вярнуцца са ссылкі. Гэтыя акалічнасці далі магчымасць меркаваць, што ў лагеры Кушаль быў завербаваны НКУС[2]. Пасля вызвалення адпраўлены ў Беларусь, дзе з пачаткам вайны адразу пераходзіць на бок акупантаў.

Са снежня 1941 Ф. Кушаль стаў начальнікам падафіцэрскай школы дапаможнай паліцыі ў Мінску. З восенi 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны ваенны рэферэнт[1], кіраўнік курсаў перападрыхтоўкі афіцэраў[3]. У снежні 1943 ўведзены ў склад Беларускай цэнтральнай рады, прызначаны начальнікам аддзела ваенных спраў. З сакавіка 1944 шэф галоўнага камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні часопіса «Беларус на варце». З 1944 у Германіі.[1]

У 1947 у Германіі заснаваў Аб'яднанне беларускіх ветэранаў. Потым пераехаў у ЗША. У 1952—1954 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне; удзельнічаў у выданні яго газеты «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газеты «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі (таксама па пытаннях ваеннай гісторыі Беларусі[3]), аўтар успамінаў пра дзеячаў беларускай культуры.[1]

Сын Ф. Кушаля — Яраслаў Кушаль загінуў ад выбуху закладзенай савецкімі партызанамі бомбы, у мінскім тэатры пад час прадстаўлення.

Пахаваны на могілках ў Рочэстэры, штат Нью-Ёрк[4]. Побач пахаваная ягоная жонка Наталля Арсеннева[5].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Катынскі растрэл