Франц Месершміт
Франц Месершміт | |
---|---|
ням.: Franz Xaver Messerschmidt | |
| |
Дата нараджэння | 6 лютага 1736[1][2][…] ці 20 жніўня 1732[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1783[1][2][…] ці 21 жніўня 1783[4] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
![]() |
Франц Месершміт (ням.: Franz Xaver Messerschmidt; 6 лютага 1736 — 19 жніўня 1783) — вядомы аўстрыйскі скульптар пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Стварыў некалькі скульптур у поўны рост, рэльефы, партрэты, бюсты (так званыя «Характэрныя голавы»).
Нарадзіўся ў Баварыі. Меў малодшага брата, які таксама стаў скульптарам (Ёган Адам Месершміт). Сульптарамі былі і два яго дзядзькі, у якіх ён і вучыўся ў Мюнхене і Грацы. У 1765 годзе падарожнічаў па Італіі. Навучанне завяршыў у Вене ў Акадэміі мастацтваў. Яго выкладчыкам быў скульптар Якуб Шлетэрэр. Жыў у Вене, дзе сам стаў выкладчыкам у акадэміі. Сваімі творамі звярнуў на сябе ўвагу аўстрыйскай імператарскай сям’і. Паступова перайшоў ад стылю барока да ясных кампазіцый у стылі блізкім да класіцызму. Звярнуўся да стварэння скульптур — бюстаў з выявай разнавіднасцяў чалавечых псіхалагічны эмоцый, грымас, канвульсіяў. Незвычайнасць тэматыкі звязваюць з развіццём псіхічнага захворвання ў самога скульптара, якое стала галоўнай падставай для звальнення таго з пасады выкладчыка ў Венскай акадэміі. Апошнія гады жыцця правёў у горадзе Прэсбург (цяпер Браціслава) побач са сваім братам-скульптарам, дзе і памёр.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Franz Xaver Messerschmidt
- ↑ а б Franz Xaver Messerschmidt // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Messerschmidt, Franz Xaver // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 17. — S. 441.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц Месершміт
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 1736 годзе
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1732 годзе
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў 1783 годзе
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў Браціславе
- Пахаваныя ў Браціславе
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Скульптары Германіі
- Скульптары Аўстрыі
- Скульптары XVIII стагоддзя
- Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу