Франья Міклашыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Франц Міклашыч)
Франья Міклашыч
Дата нараджэння 20 лістапада 1813(1813-11-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1891(1891-03-07)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, бібліятэкар, педагог, пісьменнік, прафесар, філосаф, адвакат, юрыст, славіст, філолаг, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фра́нья (Франц) Ксавер Мі́клашыч (ням.: Franz Xaver Ritter von Miklosich; 20 лістапада 1813, Радамершчак — 7 сакавіка 1891, Вена) — славенскі і аўстрыйскі мовазнавец.

Лічыцца заснавальнікам школы параўнальна-гістарычнага вывучэння граматыкі славянскіх моў і адным з найбольш выдатных прадстаўнікоў славістыкі XIX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Франц Ксавер Міклашыч нарадзіўся 20 лістапада 1813 года ў селі Радамершчак каля Лютамера ў Ніжняй Штырыі (суч. Славенія).

Франц Ксавер Міклашыч

Вучыўся ў гімназіях у Вараждзіне і Марыбары. Атрымаў ступень доктара філасофіі ва ўніверсітэце Граца, у якім некаторы час выкладаў, а затым пераехаў у Вену, дзе стаў доктарам юрыспрудэнцыі, аднак неўзабаве пакінуў гэту працу, цалкам прысвяціўшы сябе вывучэнню славянскіх моў. Працаваў у Венскай бібліятэцы пад кіраўніцтвам Ернея Копітара.

Першай значнай навуковай працай Міклашыча стаў каментарый да «Параўнальнай граматыкі…» Франца Бопа пра сувязі санскрыту са славянскімі мовамі.

У 1848 годзе Міклашыч актыўна ўключаецца ў палітычнае жыццё, абіраецца членам I Аўстрыйскага Устаноўчага сходу і становіцца старшынёй венскага таварыства «Славенія» і сузаснавальнікам праграмы «Аб'яднаная Славенія» (Zedinjena Slovenija). Маніфест Аб'яднанай Славеніі быў апублікаваны Францам Міклашычам 29 красавіка 1848 г. у славенскай газеце «Novice», якая выходзіла ў Клагенфурце. У далейшым Міклашыч быў дэпутатам верхняй палаты аўстрыйскага Рэйхсрата ад Ліберальнай канстытуцыйнай партыі.

У 1849 годзе Міклашыч становіцца на чале толькі што створанай кафедры славянскіх моў Венскага ўніверсітэта. Міклашыч стаяў ля вытокаў Венскага літаратурнага пагаднення 1850 года аб стварэнні адзінай сербскахарвацкай мовы. Характэрна, што ён апынуўся адзіным не-сербам і не-харватам, які падпісаў гэта пагадненне. З 1851 года Франц Міклашыч — акадэмік Венскай АН. У 18541855 гг. — рэктар Венскага ўніверсітэта.

Фундаментальная праца Міклашыча «Параўнальная граматыка славянскіх моў», тт. 1—4, апублікаваная ў 1852-75 гг.; пазней тт. 1 і 3 былі цалкам перапрацаваны і выйшлі другім выданнем адпаведна ў 1879 і 1876 гг.

За працу і заслугі перад навуковым таварыствам Міклашыч атрымаў тытул графа, а таксама ганаровае грамадзянства г. Лютамера. У 1857 годзе ён быў выбраны членам-карэспандэнтам Санкт-Пецярбургскай Акадэміі навук[6].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў лексіку і граматыку славянскіх моў, узаемадзеянне славянскіх моў з албанскай, венгерскай, румынскай і інш., вывучаў славянскую анамастыку і тапаніміку, літаратуру і эпас. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» 1—4, 18521875), «Утварэнне славянскіх імён» (1860), «Цюркскія элементы ў паўднёва-ўсходніх і Усходнееўрапейскіх мовах» (18841890). Склаў «Слоўнік стараславянскай мовы», 1850; 2-е выд. 18621865), «Этымалагічны слоўнік славянскіх моў» (1886). Выдаў старажытна-славянския пісьмовыя помнікі, у т.л. «Супрасльскі рукапіс», «Шышатаўскі апостал» (1853), «Хроніку Нестара» (1860), крыніцы па гісторыі славян («Monumenta serbica», 1858). У працах паслядоўна ўключаў беларускі моўны матэрыял, хоць памылкова аб'ядноўваў беларускую і ўкраінскую мовы як дыялекты адной мовы.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Lexicon linguae Slovenicae veteris dialecti, Vindobonae 1850 («Слоўнік старажытных дыялектаў славенскай мовы»)
  • Vergleichende Grammatik der slavischen Sprachen. 1. Lautenlehre, Wien 1852 (1879); Stammbildungslehre, Wien 1875. 3. Wortbildungslehre, Wien 1876. 4. Syntx, Wien 1868—1874 («Параўнальная граматыка славянскіх моў», галоўная праца Міклашыча)
  • Vergleichende Formenlehre der slavischen Sprachen, Wien 1856 («Параўнальная марфалогія славянскіх моў», праца, адзначаная прэміяй Вольні)
  • Die Sprache der Bulgaren in Siebenbürgen, Wien 1856, S. 105—146 («Мова балгараў Трансільваніі»)
  • Die Bildung der slavischen Personennamen, 1860 («Структура славянскіх імёнаў»)
  • Lexicon Palaeoslovenico-graeco-latinum, Vindobonae 1862-65 («Стараславянска-грэчаска-лацінскі слоўнік»)
  • Die Legende vom hl. Cyrillus, Wien 1870 («Жыціе Св. Кірыла»)
  • Geschichte der Lautbezeichnung im Bulgarischen, Wien 1883 («Гісторыя гукавой натацыі ў балгарскай мове»)
  • Monumenta Serbica Spectantia Historiam Serbiae, Bosniae, Ragusii, 1858 («Сербскія помнікі, што асвятляюць гісторыю Сербіі, Босніі і Дуброўніка»)
  • Etymologisches Wörterbuch der slavischen Sprachen, Wien 1886 («Этимологический словарь славянских языков»)
  • Über die Mundarten und Wanderungen der Zigeuner Europas, 12 частках, 1872-80 («Пра дыялекты і міграцыі еўрапейскіх цыган»)

Зноскі

  1. а б Franz Xaver Miklosich // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Brozović D., Ladan T. Franc Miklošič // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. а б Миклошич Франц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Slovenska biografijaZnanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370
  5. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  6. Чуркина И. В. Русские и словенцы. Научные связи (конец XVIII в. — 1914 г.). — М.: Наука, 1986. — С. 66. Режим доступа: http://www.inslav.ru/resursy/elektronnaya-biblioteka/2172-1986-churkina

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]