Франц Шміціян
Франц Шміціян | |
---|---|
ням.: Franz Schmitijan польск.: Franciszek Schmitijan лац.: Franciscus Schmitijan | |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1788[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1828[1] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Франц Шміціян (ням.: Franz Schmitijan, польск.: Franciszek Schmitijan, лац.: Franciscus Schmitijan; 28 жніўня 1788, Гільдэсгайм, Германія – 13 ліпеня 1828, Цярнопаль) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Цярнопальскага езуіцкага калегіума.
Уступіў у Таварыства Ісуса 13 чэрвеня 1805 г. і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. Пасля курса філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1807-1810) працаваў прэфектам канвікта і выкладчыкам нямецкай мовы ў Магілёве (1810-1811), выкладчыкам граматыкі і сінтаксісу і нямецкай мовы ў Мсціславе (1811-1812)[2].
З 1813 па 1817 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1815 г. высвечаны на ксяндза. У 1817-1820 гг. – прафесар эксперыментальнай фізікі і хіміі ў Полацкай акадэміі[2].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Рым, але неўзабаве быў накіраваны ў Галіцкую правінцыю Таварыства Ісуса[3]. У 1821-1828 гг. – прафесар Цярнопальскага езуіцкага калегіума[4].
Пакутаваў на сухоты. Памёр 13 ліпеня 1828 г. і пахаваны на езуіцкіх могілках у Цярнопалі[5].
Зноскі
- ↑ а б SCHMITIJAN Franciszek // https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&q=SCHMITIJAN&f=1
- ↑ а б Catalogs SJ 1774-1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień . – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 605.
- ↑ Catalogs SJ 1774-1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
- ↑ Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820-1905. Cz. 2. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. – s. 658.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień . – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1788 годзе
- Нарадзіліся ў Гільдэсгайме
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1828 годзе
- Памерлі ў Цярнопалі
- Пахаваныя ў Цярнопалі
- Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
- Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Езуіты Беларусі