Франц фон Ленбах
Франц фон Ленбах | |
---|---|
ням.: Franz von Lenbach | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Franz Seraph Lenbach |
Дата нараджэння | 13 снежня 1836[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 1904[1][2][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Charlotte Hornstein Hohenstoffeln[d] і Maria Magdalena Schweninger[d] |
Дзеці | Marion Lenbach[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, фатограф |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Уплыў на | Harry Schultz[d], Eilif Peterssen[d], Альберт фон Келер і Philippine Wolff-Arndt[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Франц Сераф Ленбах (з 1882 Франц фон Ленбах, ням. Franz Seraph Lenbach, Franz von Lenbach; 13 снежня 1836, Шробенхаўзен — 6 мая 1904, Мюнхен) — нямецкі жывапісец, адзін з ключавых прадстаўнікоў мюнхенскай школы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ленбах атрымаў вядомасць дзякуючы сваім рэалістычным партрэтам, напрыклад «Партрэт Ота фон Бісмарка». Творы Ленбаха прадстаўлены ў Гарадской галерэі ў доме Ленбаха, Музеі Ленбаха ў Шробенхаўзене і Эрмітажы.
У 1853 годзе Ленбах быў прыняты ў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. У 1860 годзе яго запрасілі ў новую мастацкую школу ў Веймары, дзе ён выкладаў да 1862 г. Да канца XIX у. Ленбах становіцца вядучым персанажам у жыцці мастацкага Мюнхена, а кола сяброў-мастакоў Ленбаха, у які ўваходзілі Вільгельм Буш, Франц Дэфрэгер і Рудольф Эп, дамінаваў у культурным жыцці горада.
Прызнаны і запатрабаваны вышэйшымі коламі грамадства партрэтыст, Ленбах дасягнуў багацця. Ён мог сабе дазволіць наняць архітэктара Габрыэля фон Зайдля для пабудовы сваёй вялізнай вілы ў 1887—1891 гадах, якая атрымала цяпер назву «Ленбаххаўс». Віла ў эклектычным стылі на аснове італьянскага Рэнесансу разам з садам па сваіх памерах можа параўнацца з невялікім замкам.
У наш час у «Ленбаххаўсе» знаходзіцца Гарадская галерэя ў доме Ленбаха. Апроч карцін Ленбаха і іншых мастакоў XIX ст. у галерэі размешчана значная калекцыя твораў мастацкай групы «Сіні вершнік».
Фон Ленбах пахаваны на Мюнхенскіх заходніх могілках.
Зноскі
- ↑ а б Franz von Lenbach
- ↑ а б Franz Seraph von Lenbach // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Franz von Lenbach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ленбах Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1836 годзе
- Нарадзіліся ў Верхняй Баварыі
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 1904 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вестфрыдгоф
- Выкладчыкі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Германіі