Франчэска Сфорца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Франчэска Сфорца
італ.: Francesco Sforza
Франчэска Сфорца
Партрэт Франчэска Сфорцы (каля 1460) Баніфацыа Бемба. Сфорца настаяў на тым, каб пазіраваць у сваёй старой падношанай паходнай шапцы. Пінакатэка Брэра, Мілан
сцяг
герцаг Міланскі
1447 — 1466
Папярэднік: Амбразіянская рэспубліка
Пераемнік: Галеаца Марыя Сфорца
 
Дзейнасць: кандацьер
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 23 ліпеня 1401(1401-07-23)
Сан-Мініята
Смерць: 8 сакавіка 1466(1466-03-08) (64 гады)
Мілан
Пахаванне:
Род: Сфорца
Бацька: Муцыа Атэндала па мянушцы «Сфорца»
Маці: Лючыя ды Тарсана
Жонка: Б'янка Марыя Вісконці
Дзеці: сыны:
Галеаца Марыя
Філіпа Марыя
Сфорца Марыя
Ладавіка Марыя
Асканіа Марыя
Атавіяна Марыя
дочкі:
Іпаліта Марыя
Лізавета Марыя

Франчэска Сфорца (італ.: Francesco Sforza; 23 ліпеня 1401, Сан-Мініята - 8 сакавіка 1466, Мілан) — заснавальнік міланскай галіны дынастыі Сфорца, кандацьер. Брат Алесандра Сфорца, які ўдзельнічаў у яго паходах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Франчэска Сфорцы нарадзіўся ў тасканскім горадзе Сан-Міньята, быў адным з сямі незаконнанароджаных сыноў кандацьера Муцыа Сфорцы і Лючыі да Тарсана. Дзяцінства правёў у Трыкарыка, што ў сучаснай правінцыі Базіліката, у маркізаце, які ў 1412 годзе неапалітанскі кароль Уладзіслаў аддаў яму ў валоданне. У 1418 годзе ён ажаніўся з Палісенай Руфа, дваранцы з Калабрыі.

Кандацьер[правіць | правіць зыходнік]

З 1419 года Франчэска Сфорца ваяваў разам з бацькам, заслужыўшы славу тым, што мог голымі рукамі згінаць металічныя брускі. Пазней ён праявіў сябе як прафесійны тактык і вельмі здольны лідар на полі бою. Пасля смерці бацькі ў 1424 годзе ён па чарзе служыў у неапалітанскай арміі, у Рымскага Папы Марціна V, у міланскага герцага Філіпа Марыя Вісконці. Пасля поспехаў военачальнік трапіў няласку і быў сасланы ў замак Мартары, дзе фактычна стаў вязнем, але вярнуў сабе былое становішча пасля ўдалага паходу супраць Лукі.

У 1431 годзе Франчэска Сфорца пакінуў войска Папскай дзяржавы і павёў армію Мілана супраць Венецыі, у тым жа годзе ён заручыўся з Біянкай Марыяй, дачкой міланскага герцага. Аднак Філіпа Марыя ніколі не давяраў Сфорцу, таму што вернасць наймітаў залежала ад платы: у 1433—1435 гадах Сфорца ваяваў супраць Папскай дзяржавы на баку Міланскага герцагства, але, заваяваўшы Анкону ў Марке, ён перайшоў у іншы лагер, атрымаўшы тытул падэсты горада з рук Папы Рымскага Яўгенія IV. У 1436—1439 гадах Сфорца ваяваў напераменку за Фларэнцыю і Венецыю.

У 1440 годзе феадальныя ўладанні Сфорцаў у Неапалітанскім каралеўстве былі акупаваны каралём Альфонсам I. Той быў вымушаны прымірыцца з Філіпа Вісконці, каб вярнуць свае землі. 25 кастрычніка 1441 года ў Крэмоне ён нарэшце ажаніўся з Біянкай Марыяй. На наступны год, аб'яднаўшыся з Рэнэ Анжуйскім, прэтэндэнтам на неапалітанскі трон, ён выступіў у Паўднёвую Італію. Пасля няўдач у неапалітанскім паходзе Сфорца з дапамогай Сіджызмонда Пандольфа Малатэсты, які быў жанаты на яго дачцэ Палісене, і венецыянцаў разбіў войскі кандацьера Нікало Пічыніна, які заняў уладанні Сфорцаў у Раманьі і Марке, і вярнуўся ў Мілан.

Затым Сфорцу прыйшлося ваяваць спачатку з Франчэска, прыёмным сынам Нікало Пічыніна, над якім ён атрымаў перамогу ў бітве пры Мантольма ў 1444 годзе, а затым супраць саюза Вісконці, Яўгенія IV і Сіджызмонда Малатэста, які нібыта забіў Палісену, дачку Сфорцы. З гэтага супрацьстаяння кандацьер ізноў выйшаў пераможцам, ізноў не без дапамогі венецыянцаў. У абмен на скасаванне саюза з Венецыяй Франчэска Сфорца атрымаў званне галоўнакамандуючага (capitano generale) войскамі Міланскага герцагства.

Герцаг Міланскі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці герцага Вісконці ў 1447 годзе, які не пакінуў спадчыннікаў мужчынскага пола, у Мілане ўспыхнуў канфлікт, мэтай аднаго з бакоў якога было аднаўленне Амбразіянскай рэспублікі. Сфорца стаў сеньёрам некалькіх гарадоў герцагства, уключаючы Павію і Лодзі, і перайшоў да плана заваявання эфемернай рэспублікі ў саюзе з Вільгельмам VIII Манферацкім і Венецыяй. Пасля некалькіх галодных гадоў у 1450 годзе ў Мілане ўспыхнуў бунт, і сенат горада вырашыў перадаць герцагства Сфорцу. Упершыню свецкая ўстанова ўручала такі высокі тытул. У той час як італьянскія дзяржавы паступова прызналі ў асобе Франчэска Сфорцы законнага герцага міланскага, фармальнага падаравання ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Сфорца так і не атрымаў. Толькі ў 1494 годзе імператар Максіміліян I зрабіў уладальнікам Міланскага герцагства сына Франчэска Ладавіка.

У час умелага і стрыманага кіравання Сфорцы Мілан і герцагства былі мадэрнізаваны, створана эфектыўная сістэма збору падаткаў, якая прынесла ўраду велізарныя даходы. Яго двор стаў адным з цэнтраў культуры Адраджэння, герцаг быў папулярны сярод міланцаў. У Мілане пры ім быў заснаваны Вялікі Шпіталь (Ospedale Maggiore), рэстаўраваны Палацца дэль Арэнга (Palazzo dell'Arengo) і праведзены канал (Naviglio d'Adda), які злучае горад з ракой Ада.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

У часы кіравання Франчэска Сфорцы ў Мілане на чале Фларэнцыі фактычна стаяў Козіма Медычы. Паміж двума гэтымі кіраўнікамі завязалася сяброўства. Пасля гэта прывяло да заключэння Ладзійскага міру і стварэння Італьянскай Лігі — шматпалярнага абароннага саюза найбуйнейшых італьянскіх дзяржаў, які атрымаў поспех у стабілізацыі палітычнага становішча ў Італіі. Пасля заключэння міру Сфорца адмовіўся ад часткі сваіх заваяванняў ва ўсходняй Ламбардыі на карысць сваіх кандацьераў Барталамеа Калеоні, Людовіка Ганзага і пасля 1451 года — Раберта Сансеверына. З прычыны таго, што кароль Неапаля Альфонса I таксама падпісаў пагадненне аб уступленні ў саюз, Сфорца перастаў падтрымліваць прэтэндэнтаў на Неапалітанскі прастол з Анжуйскай галіны. Тады ж Сфорца паставіў сабе мэтай скарыць адно з уладанняў Анжуйскай галіны — Геную. І яму гэта ўдалося: у 1461 у горадзе паднялося паўстанне, новым дожам быў выбраны Спінета Кампафрэгоза, стаўленік Сфорцы. Сфорца акупаваў Геную і Савону да 1464 года.

Сфорца быў адным з першых еўрапейскіх кіраўнікоў, чыя знешняя палітыка грунтавалася на прынцыпе балансу сіл, і першым уласна італьянскім кіраўніком, які праводзіў наступальную палітыку, каб супрацьстаяць дзяржавам па-за Апенінскім паўвостравам, які прадстаўлялі пагрозу (напрыклад, Францыі). Шмат у чым дзякуючы намаганням Франчэска Сфорцы замежныя дзяржавы страцілі свой уплыў у Італіі да канца XV стагоддзя.

У старасці Сфорца пакутаваў ад ацёкаў і падагры. У 1462 годзе распаўсюдзіліся чуткі, што ён мёртвы, у выніку чаго ў Мілане пачаліся беспарадкі. На самай справе герцаг памёр толькі праз чатыры гады.

Шлюб і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1418 годзе Муцыа Атэндала ажаніў свайго сына Франчэска з Палісенай Руфа, графіняй Мантальта. Шлюб скончыўся трагічна — трохі больш чым праз год маладую жанчыну і яе нованароджаную дачку атруціла цётка, якая захапіла яе маёмасць.

У 1441 годзе Франчэска ажаніўся з Б'янкай Марыяй Вісконці (14251468), пазашлюбнай дачкой герцага міланскага Філіпа Вісконці. Б'янка нарадзіла яму васьмярых дзяцей:

Франчэска таксама меў пазашлюбных дзяцей, дакладная колькасць якіх не вядомая, аднак ёсць звесткі пра чатырнаццаць з іх.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Франчэска Сфорца згадваецца некалькі разоў у кнізе Нікола Макіявелі «Князь»; у гэтым творы адзначаецца яго здольнасць кіраваць дзяржавай.

Таксама Сфорца быў заступнікам мастацтваў, пры яго двары жыў гуманіст, пісьменнік Франчэска Філельфа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Pierre Milza, Histoire de l'Italie, Éd. Fayard, Paris, 2005.
  • Rendina, Claudio (1994). I capitani di ventura. Netwon Compton.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Амбразіянская рэспубліка
Герцаг Міланскі
14501466
Пераемнік:
Галеаца Марыя