Фраўнгоферавы лініі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фраўнгоферавы лініі — лініі паглынання ў спектры Сонца. Абумоўлены паглынаннем святла сонечнай або зямной (тэлурычныя лініі) атмасферай. Налічваецца больш за 20 тысяч ліній у розных абласцях аптычнага спектра Сонца, многія з іх астаясамлены са спектральнымі лініямі вядомых хімічных элементаў. Выявіў англійскі фізік У.Воластан у 1802 годзе, апісаў Іозеф Фраўнгофер у 1814 годзе; адсюль назва. Фізічнае тлумачэнне даў Г. Р. Кірхгоф.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]