Фрол Андрэевіч Ермакоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрол Андрэевіч Ермакоў
Дата нараджэння 2 (15) жніўня 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 1943(1943-10-20) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў стралковыя войскі
Гады службы 19371943
Званне
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Фрол Андрэевіч Ермакоў (15 жніўня 1915, вёска Жукава, Калужская губерня — 20 кастрычніка 1943 г., вёска Бывалькі, Гомельская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 1281-га стралковага палка (60-я стралковая дывізія, 18-ы стралковы корпус, 65-я армія, Цэнтральны фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 жніўня 1915 года ў вёсцы Жукава (цяпер — Ульянаўскага раёна Калужскай вобласці; па іншых дадзеных — у вёсцы Несцераўка Новасергіеўскага раёна Арэнбургскай вобласці)[1]) у сям'і селяніна. Рускі.

Атрымаў пачатковую адукацыю. Працаваў на торфараспрацоўцы, затым на цагляным заводзе ў горадзе Струніна Уладзімірскай вобласці.

У Чырвонай арміі з 1937 года. У 1938 годзе скончыў палкавую школу, у 1941 г. — курсы ўдасканалення каманднага складу. Малодшым лейтэнантам праходзіў службу ў запасным стралковым палку.

У дзеючую армію накіраваны ў маі 1942 года. Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў у баях у раёне Бялёва (Тульская вобласць), Арла і Севска (Бранская вобласць), Курскай бітве. У пачатку 1943 года лейтэнант Ермакоў быў прызначаны камандзірам 1-й роты 1-га стралковага батальёна 1281-га стралковага палка 60-й стралковай дывізіі. Член ВКП(б)/КПСС з 1943 года.

Асабліва вызначыўся ў баях за Дняпро. Камандзір роты лейтэнант Ермакоў у ноч на 18 кастрычніка 1943 года адным з першых у дывізіі пераадолеў са сваім падраздзяленнем Дняпро і, нягледзячы на ўпартае супраціўленне праціўніка, накіраваўся наперад, захапіў паўночную ўскраіну вёскі Бывалькі і замацаваўся на занятым рубяжы. На працягу 19 і 20 кастрычніка рота адбіла тры контратакі ворага і ўтрымала пазіцыі да падыходу асноўных сіл, нанёсшы суперніку істотныя страты.

20 кастрычніка 1943 года пры адбіцці варожай атакі колькасцю каля батальёна лейтэнант Ермакоў загінуў.

Пахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Бывалькі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У горадзе Струнино і ў вёсцы Бывалькі яго імем названыя вуліцы.
  • Імя Героя насіла піянерская дружына школы вёскі Бывалькі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, лейтэнанту Ермакову Фролу Андрэевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Поленков К. А. Калужане — Герои Советского Союза / К. А. Поленков, Н. А. Хромиенков. — Калуга: Книжное издательство, 1963. — 402 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]