Фромбарк
| Горад | |||||
| Фромбарк | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Frombork | |||||
|
|||||
| 54°21′30″ пн. ш. 19°40′59″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Ваяводства | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Бранеўскі | ||||
| Гміна | Фромбарк | ||||
| Бурмістр | Збігнеў Пяткевіч | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 7,59 км² | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 2 415 чалавек (2018) | ||||
| Шчыльнасць | 318,2 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +48 55 | ||||
| Паштовы індэкс | 14-530 | ||||
| TERC | 2802034 | ||||
| Іншае | |||||
| SIMC | 0932732 | ||||
| frombork.pl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Фромбарк[1] (польск.: Frombork, ням.: Frauenburg) — горад у Польшчы на беразе Віслінскага заліва, марскі порт і пагранічны пункт пропуску. Уваходзіць у склад Бранеўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Фромбарк. Займае плошчу 7,59 км². Насельніцтва 2415 чалавек (на 2018).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першая летапісная згадка аб паселішчы — 1278 год. Сучасная польская назва горада — гэта фанетычная перадача нямецкамоўнай назвы «Frauenburg» — «Горад Дзевы (Марыі)», якая паходзіць ад тытула першага катэдральнага касцёла горада, асвечанага ў гонар Найсвяцейшай дзевы Марыі. Першапачаткова горад быў уласнасцю біскупаў вармінскіх, з 1320 года адносіўся да Вармінскай капітулы. Па выніках Таруньскага міру 1466 года горад адыйшоў да Кароны Каралеўства Польскага. У Фромбарку як вармінскі канонік з 1510 года і амаль бесперапынна да дня сваёй смерці ў 1543 годзе жыў і працаваў Мікалай Капернік. З 1772 года горад увайшоў у склад Прусіі. У пачатку ХІХ стагоддзя Фромбарк меў такі нізкі статус, што лічыўся невялічкім рыбацкім паселішчам. У 1945 горад зноў стаў часткай Польшчы.