Фронт вызвалення Арома
| Фронт вызвалення Арома | |
|---|---|
| | |
| Ідэалогія | нацыяналізм, сепаратызм, сацыялізм |
| Этнічная прыналежнасць | арома |
| Лідары | Арам Давуд Ібса |
| Штаб-кватэра | |
| Актыўная ў | |
| Сфарміравана | 1973 |
| Расфарміравана | 2018 |
| Саюзнікі |
|
| Праціўнікі |
|
| Колькасць членаў |
60 000 (1991) 5 000 (2010-я) |
| Удзел у канфліктах |
Грамадзянская вайна ў Эфіопіі, Канфлікт у Ароміі |
Фронт вызвалення Арома (арома: Adda Bilisummaa Oromoo) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1973—2018 гадах на тэрыторыі Эфіопіі. Сваёй галоўнай мэтай арганізацыя дэкларавала барацьбу за самавызначэнне народа арома і яго свабоду ад «абісінскага каланіяльнага праўлення»[1].
Фронт быў створаны аромскімі нацыяналістамі ў 1973 годзе. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.
У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oromo Liberation Front Mission (англ.). Oromo Liberation Front. Праверана 25 жніўня 2018.
- ↑ Эфиопия и "Фронт освобождения Оромо" подписали соглашение о примирении. РИА Новости (7 жніўня 2018). Праверана 25 жніўня 2018.