Фронт вызвалення Дафара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Фронт вызвалення Дафарааманская леварадыкальная арганізацыя, створаная ў 1965 г. Вяла ў паўднёвай правінцыі Амана Дафары ўзброеную барацьбу за стварэнне незалежнай дзяржавы.

Баявікі арганізацыі праходзілі навучанне ў СССР у 165-м навучальным цэнтры па падрыхтоўцы замежных ваеннаслужачых.[1]

Султан Кабус бен Саід, пры падтрымцы Ірана і Вялікабрытаніі, у 1976 г. здолеў нанесці адчувальнае паражэнне фронту падчас вайны ў Дафары і выцесніць яго далёка ў горы і на мяжу Паўднёвага Емена. У наш час Фронт існуе як малалікая арганізацыя з цэнтрам у Лондане.

Зноскі