Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)
«Фрунзенская» руск.: Фрунзенская | |
|---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
| Мінскі метрапалітэн | |
| | |
| Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
| Праектная назва | «Юбілейная» |
| Раён | Фрунзенскі |
| Тып | аднаскляпеністая мелкага залажэння |
| Колькасць платформаў | 1 |
| Тып платформы | Астраўная |
| Форма платформы | Прамая |
| Архітэктары | М. Ц. Лапато[d], У. І. Шкарупін[d] і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў |
| Мастакі | Л. Зільбер[d] |
| Выхад да вуліц | Юбілейная пл., вул. Раманаўская Слабада, вул. Мельнікайтэ, вул. Кальварыйская, вул. Ракаўская, вул. Сухая |
| Пераходы на станцыі |
|
| Наземны транспарт |
А: 40 Т: 9, 13, 14 |
| Код станцыі | 218 |
| Суседнія станцыі | Маладзёжная і Няміга |
Фрунзенская (трансліт.: Frunzienskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастка Аўтазаводскай лініі. Размяшчаецца паміж станцыямі «Маладзёжная» і «Няміга». Да адкрыцця ў 1995 годзе другога участка Аўтазаводскай лініі «Фрунзенская» была канцавой.
Да 1990 года станцыю планавалася назваць «Юбілейнай», бо яна размяшчаецца побач з Юбілейнай плошчай (Фрунзенскі раён Мінска). Аднак у выніку станцыя была названа ў гонар М. Фрунзэ.
Станцыя «Фрунзенская» пабудавана па праекце архітэктараў М. Лапато, У. Шкарупіна, пры ўдзеле У. Целяпнёва і мастака Л. Зільбера[1].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Станцыя аформлена ў савецкім стылі. Тарцы станцыі ўпрыгожаны латуннымі мастацкімі кампазіцыямі. Уваходы на станцыю размешчаны ў падземных пераходах, на ўсходзе — пад перакрыжаваннем вуліц Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, Кальварыйская, Сухая, на захадзе пад вуліцай Кальварыйскай.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Пуць з боку «Нямігі»
-
Назва станцыі на пуцявой сцяне
-
Усходні выхад
-
Скульптурныя дэталі
-
Заходні выхад
-
Скульптуры над заходнім выхадам
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрунзенская (станцыя метро, Мінск)