Фрунзенскі раён (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрунзенскі раён
Герб
Герб
Краіна  Беларусь
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у Мінск
Дата ўтварэння 17 красавіка 1951
Кіраўнік Сяргей Анатолевіч Шкруднеў[d]
Насельніцтва (2009) 372,431
Шчыльнасць 8661 чал./км²
Плошча каля 43
Вышыня
над узроўнем мора
248 м[2]
Фрунзенскі раён на карце
Тэлефонны код 17
Паштовыя індэксы 220015[1], 220017[1], 220018[1], 220019[1], 220022[1], 220073[1], 220074[1], 220079[1], 220082[1], 220093[1], 220121[1], 220124[1], 220128[1], 220136[1] і 220140[1]
Код аўтам. нумароў BY
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адміністрацыя Фрунзенскага раёна

Фрунзенскі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў заходняй частцы горада. Утвораны 17 красавіка 1951 года. Названы ў гонар М. В. Фрунзэ. У сучасных межах з 1977 года. Самы вялікі з дзевяці раёнаў Мінска. Плошча: 4,3 тыс. га. Насельніцтва: 372 тыс. чалавек (калі б Фрунзенскі раён быў горадам, ён займаў бы трэцяе месца па колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Мінску і Гомелю). Амаль кожны пяты мінчанін жыве ў Фрунзенскім раёне. З-за вялікіх памераў раёна многія ўстановы ў ім прадубліраваны: два ЖРЭА, дзве падстанцыі хуткай дапамогі, дзве раённыя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах і г.д.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён займае паўночна-заходнюю частку горада. З паўночнага ўсходу мяжа праходзіць па вул. Ціміразева, ад вул. Варашылава па лініі забудовы праспекта Пераможцаў да вул. Мельнікайтэ, з паўднёвага ўсходу і поўдня па вул. Кальварыйская да шляхаправода праз чыгунку Мінск — Маладзечна, затым па вул. Харкаўскай, вуліцам Прылукскай, Глаголева, уключае пасёлак Масюкоўшчыну. Асноўныя магістралі — вул. Прытыцкага, праспекты Пушкіна і Пераможцаў, вуліцы Кальварыйская, Ціміразева.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Фрунзенскі раён — найбуйнейшы раён Мінска, уключае жылыя мікрараёны Сухарава, Красны Бор, Мядзвежына, Кунцаўшчына, Дамброўка, Захад, Масюкоўшчына.

На 1 лістапада 2010 года налічвалася 391,5 тысячы гараджан[3] (у 2005 годзе — 329 тыс.). Раён даўно пераўзыходзіць па колькасці насельніцтва такія абласныя цэнтры, як Магілёў, Віцебск, Брэст і Гродна.

Для раёны характэрны рост колькасці насельніцтва:

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 79,95 %, рускія — 8,97 %, украінцы — 1,34 %, палякі — 0,8 %, яўрэі — 0,2 %.

Родная мова (2009): беларуская — 135 096 (36,27 %), руская — 188 991 (50,75 %).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Жыллёвая забудова ў Фрунзенскім раёне Мінска

33 прамысловыя прадпрыемствы, на якіх працуе 19 тыс. чалавек. Буйнейшыя прадпрыемствы: ААТ «Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання», ААТ «Сукно», ААТ «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў», ААТ «Мінскпраектмэбля», флагман беларускай энергетыкі ЦЭЦ-4.

30 будаўнічых арганізацый, сярод якіх самае вялікае ў горадзе будаўнічае аб’яднанне ААТ «МАПІД», вядучая арганізацыя па будаўніцтве буйнапанэльнага жылля.

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Дамы культуры ААТ «МАПІД» і ААТ «Сукно», кінатэатр «Аўрора», мноства бібліятэк, клубаў, кружкоў. Стадыён «Домабудаўнік».

Навучальныя і дашкольныя ўстановы раёна наведваюць звыш 50 000 дзяцей, падлеткаў і моладзі.

15 лячэбна-прафілактычных устаноў, у тым ліку Мінскі гарадскі кардыялагічны дыспансер, адзіны ў Беларусі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр і г.д.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

У раёне налічваецца 231 га зялёных насаджэнняў.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.tamby.info/minsk/index-minsk.htm
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Газета «Минский курьер» № 228 ([[2067]]), 4 августа 2010(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 11 верасня 2011.
  4. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Колькасць насельніцтва па раёнах. Архівавана 16 студзеня 2018. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска