Фрыгійскі каўпак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Phrygian cap.svg

Фрыгійскі каўпак (таксама фракійскі) — мяккі закруглены каўпак чырвонага колеру з верхам, які звісае наперад. Завецца ў гонар Фрыгіі — вобласці ў цэнтры Малой Азіі. Вядомы як сімвал свабоды ці рэвалюцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытны свет[правіць | правіць зыходнік]

Скіфскія воіны (выява з кургана Куль-Абодва)
Мазаіка «Пакланенне вешчуноў»; канец VI ст., базіліка Сант-Апалінарэ-Нуова, Равена

Быў ва ўжыванні ў плямёнаў, якія ў старажытнасці засялялі Фракію, Дакію, Далмацыю. У Старажытным Рыме галаўны ўбор, які сімвалізаваў свабоду, зваўся pileus. Ён быў круглым ці спічастым і вырабляўся з лямцу, меха ці шэрсці.

Такую шапку ў Грэцыі і Рыме насілі звычайна рамеснікі і іншыя свабодныя простыя людзі, гэта значыць раб, атрымаўшы свабоду, атрымліваў і права насіць такі каўпак. На манеце Брута пасля забойства Цэзара pileus намаляваны на рэверсе паміж двух клінкоў. Гэта выява паўторана на медалі Ларэнцача пасля забойства Джуліяна Медычы ў 1478 годзе. Падчас паўстанняў у Рыме pileus, падняты на кій, мог служыць сцягам для рабоў.

Выявы сустракаюцца на некаторых старажытнарымскіх помніках — у прыватнасці, у некаторых сюжэтах на знакамітай калоне Траяна. Падобныя галаўныя ўборы насілі кімерыйцы[1] і скіфы, іх можна бачыць на грэчаскіх выявах скіфаў, у прыватнасці на знакамітай залатой скіфскай грыўні, выкананай у старажытнасці грэчаскімі майстрамі для продажу ў Скіфію.

Французская рэвалюцыя[правіць | правіць зыходнік]

Антыкамуністычная прапагандысцкая паштоўка, якая прайшла пошту праз некалькі тыдняў пасля падзення Парыжскай камуны (ліпень 1871 года)

Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі pileus часта атаясамлялі з фрыгійскім каўпаком, які маляваўся часткай касцюма міфалагічных герояў з Азіі: Парыса ці вешчуноў, якія прыйшлія да немаўля Хрыста.

Ні фрыгійскі каўпак, ні pileus не былі абавязкова чырвонымі. Чаму каўпак як сімвал рэвалюцыі (bonnet rouge) набыў гэты колер, дакладна не вядома. Відавочна, некаторы час ён быў галаўным уборам катаржнікаў на галерах (забаронены для нашэння імі дэкрэтам 23 верасня 1793).

Агульнапрынятым сімвалам рэвалюцыі ён стаў не адразу: 19 сакавіка 1792 года ў Якабінскім клубе быў прачытаны ліст мэра Парыжа, які асуджаў нашэнне чырвонага каўпака. 19 чэрвеня 1792 года ў клубе зноў успомнілі забарону, але ўжо на наступны дзень падчас захопу Цюільры санкюлотамі кароль быў вымушаны надзець чырвоны каўпак, пададзены яму на піцы.

На знакамітай карціне Дэлакруа «Свабода на барыкадах» («Свабода, якая вядзе народ 28 ліпеня 1830 года») (1831) ён упрыгожвае галаву Свабоды. Марыяна, нацыянальны сімвал Францыі, малюецца ў выглядзе дзяўчыны ў фрыгійскім каўпаку.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Фрыгійскі (фракійскі) каўпак можна часта сустрэць у сімволіцы Злучаных Штатаў Амерыкі, у прыватнасці на шматлікіх манетах ЗША малюецца Свабода ў фрыгійскім каўпаку (напрыклад 50 цэнтаў з бюстам Свабоды ў каўпаку, долар са Свабодай, якая сядзіць і іншыя), Калумбіі. Таксама намаляваны на гербах Аргенціны, Сальвадора, Кубы, Нікарагуа, Балівіі, і Калумбіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ernst Gombrich. The Dream of Reason: Symbols of the French Revolution, in: E.H.Gombrich. The Use of Images: Studies in the Social Function of Art and Visual Communication. Phaidon Press, 1999, 162—183.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Галаўныя ўборы

Шаблон:Французская рэвалюцыя