Фрыда Карлсан
Фрыда Карлсан | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Frida Karlsson |
Спецыялізацыя | лыжныя гонкі і лёгкая атлетыка |
Нарадзілася |
10 жніўня 1999[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыда Карлсан (шведск.: Frida Karlsson; нар. 10 жніўня 1999) — шведская лыжніца, чэмпіёнка свету 2019 года ў эстафеце, шасціразовы прызёр чэмпіянатаў свету, трохразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2018 і 2019 гадоў.
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Да 2016 года сур’ёзна займалася лёгкай атлетыкай: на юнацкім чэмпіянаце Еўропы 2016 года была шостай у фінале бегу на 3000 метраў.
Фрыда Карлсан упершыню паднялася на подыум міжнародных спаборніцтваў на юніёрскім чэмпіянаце свету 2018 года, дзе яна стала чэмпіёнкай у скіятлоне і двойчы бронзавым прызёрам у спрынце і эстафеце. На наступным чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2019 года ў Лахці яна выйграла два залатыя медалі ў індывідуальных гонках і бронзу ў эстафеце.
Адразу пасля юніёрскага чэмпіянату свету 17 лютага 2019 года Фрыда дэбютавала на этапе Кубка свету ў італьянскім Конэ, дзе заняла 7-е месца ў паасобнай гонцы на 10 км класічным стылем, і ў апошні момант была ўключана ў склад зборнай Швецыі на дарослы чэмпіянат свету ў Зефельдзе.
На чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту 2019 года ў аўстрыйскім Зефельдзе Фрыда зрабіла сапраўдны фурор, выйграўшы поўны камплект медалёў. У сваёй першай гонцы Карлсан заняла 5-е месца ў скіятлоне (лепшая сярод шведак, менш за 10 сек пройгрышу срэбны прызёр), а ўжо ў наступнай гонцы стала сярэбраным прызёрам у 10-кіламетровай раздзелцы класікай, прайграўшы 12,2 сек толькі знакамітай Тэрэзе Ёхаўг. 28 лютага была ўключана ў складзе зборнай Швецыі на эстафетную гонку, дзе прабегла другі этап класічным стылем. На фінішы перамогу Швецыі прынесла Сціна Нільсан, такім чынам, Карлсан ва ўзросце 19 гадоў стала чэмпіёнкай свету. У апошняй гонцы на 30 км вольным стылем Фрыда заняла трэцяе месца пасля норвежек Тэрэзы Ёхаўг і Інгвільд Эстберг.
Зноскі
- ↑ а б в Karlsson, Frida Elisabeth // Sveriges befolkning 2000 — Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ Olympedia — 2006.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыда Карлсан