Перайсці да зместу

Фрыдрых Адольф Панет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Адольф Панет
ням.: Friedrich Adolf Paneth
Род дзейнасці хімік, фатограф, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 31 жніўня 1887(1887-08-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1958(1958-09-17)[3][1][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Joseph Paneth[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (20 сакавіка 1947)

прэмія Лібена[d] (1916)

Liebig Medal[d] (1957)

Liversidge Award[d] (1936)

Фрыдрых Адольф Панет (ням.: Friedrich Adolf Paneth; 31 жніўня 1887(1887-08-31)[1][2][…], Вена[3] — 17 верасня 1958(1958-09-17)[3][1][…], Майнц[3]) — аўстрыйска-брытанскі хімік, адзін з пачынальнікаў радыяхіміі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1947).

Сын аўстрыйскага фізіёлага Ёзэфа Панета. Вучыўся ва ўніверсітэтах Мюнхена, Глазга і Вены (доктар філасофіі, 1910). У 1912—18 гадах у Інстытуце радыю ў Вене, з 1919 года выкладаў у розных універсітэтах Еўропы, пасля прыходу да ўлады нацыстаў, з 1933 года ў Вялікабрытаніі. З 1953 года — дырэктар Інстытута хіміі М.​Планка (г. Майнц, Германія). Навуковыя працы па радыяхіміі, геахіміі, даследаванні метэарытаў. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (разам з Дз. Хевешы, 1913). Сфармуляваў правіла суасаджэння радыеактыўных элементаў (правіла Фаянса — Панета). Устанавіў абсалютны ўзрост метэарытаў, з дапамогай распрацаванага ім метаду вызначэння колькасці гелію ў іх. Атрымаў і ідэнтыфікаваў свабодныя метыльныя радыкалы (1929).

  1. 1 2 3 4 Friedrich Adolf Paneth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Friedrich Adolf Paneth // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
  3. 1 2 3 4 5 6 Панет Фридрих Адольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.