Фрыдрых Аўгуст Шцюлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдрых Аўгуст Шцюлер
August Stueler.jpg
Дата нараджэння: 28 студзеня 1800(1800-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 18 сакавіка 1865(1865-03-18)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Узнагароды:
Commons-logo.svg Фрыдрых Аўгуст Шцюлер на Вікісховішчы
Новы будынак універсітэта Альберціна ў Кёнігсбергу на Парадэплац (цяпер вул. Універсітэцкая, 2), неарэнесансны стыль, 1862

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер (ням.: Friedrich August Stüler; 28 студзеня 1800, Мюльгаўзен, Цюрынгія — 18 сакавіка 1865, Берлін) — прускі архітэктар, аказаў у свой час значны ўплыў на аблічча Берліна. Яго самымі вядомымі тварэннямі лічацца будынак Новага музея і купал і трыўмфальная арка галоўнага партала знішчанага ў 1950 г. будынкі Гарадскога палаца ў Берліне.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых Аўгуст Шцюлер быў вучнем Карла Фрыдрыха Шынкеля. У 1829 і 1830 г. Шцюлер пабываў са сваім сябрам Эдуардам Кноблаўхам у Францыі і Італіі. У 1831 г. з Генрыхам Штракам ён пабываў у Расіі. Шцюлер прызначаўся на розныя адказныя архітэктурныя пасады пры прускім двары, а ў 1832 г. стаў дырэктарам камісіі па ўзвядзенні палаца. У 1837 г. ён стварыў праект рэканструкцыі пецярбургскага Зімовага палаца ў Санкт-Пецярбургу. Гэтыя планы не былі ажыццёўлены: Мікалай I аддаў перавагу першапачатковаму стылю барочнага палаца, а не рамантычна неарэнесанснаму стылю Шцюлера. З прыходам да ўлады Фрыдрыха Вільгельма IV кар'ера Шцюлера пайшла ў гару і ў 1842 г. ён атрымаў званне каралеўскага архітэктара. Быў тайным вярхоўным будаўнічым саветнікам. Шцюлер з'яўляецца заснавальнікам Саюза архітэктараў Берліна.

Іншыя працы архітэктара[правіць | правіць зыходнік]

З пабудоў Шцюлера па-за межамі Берліна заслугоўваюць увагі будынак ратушы ў Перлебергу, замак Штольцэнфельс на Рэйне (па праекце Шынкеля), вялікагерцагскі палац у Шверыне, старая біржа ў Франкфурце-на-Майне, нацыянальны музей у Стакгольме, універсітэцкі будынак, верагодна, фасад Каралеўскай брамы і Росгартэнская брама, рэканструкцыя замкавага Залы маскавітаў у Кёнігсбергу, акадэмія ў Будапешце, замак Гогенцолерн. Па праекце Шцюлера было распачата будаўніцтва Берлінскай нацыянальнай галерэі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118619667 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]