Перайсці да зместу

Фрыдрых Вільгельм II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Вільгельм II
ням.: Friedrich Wilhelm II. von Preußen
4-ы кароль Прусіі
17 жніўня 1786 — 16 лістапада 1797
Папярэднік Фрыдрых II Вялікі
Пераемнік Фрыдрых Вільгельм III

Нараджэнне 25 верасня 1744(1744-09-25)[1][2][…]
Смерць 16 лістапада 1797(1797-11-16)[1][2][…] (53 гады)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны[6]
Бацька Аўгуст Вільгельм Прускі[d][7]
Маці Луіза Амалія Браўншвейг-Вальфенбютэльская[d][7]
Жонка Elisabeth Christine of Brunswick-Wolfenbüttel, Crown Princess of Prussia[d][8], Фрыдэрыка Луіза Гесэн-Дармштацкая[d][8], Julie von Voss[d] і Sophie von Dönhoff[d]
Дзеці Вільгельміна Пруская, Princess Frederica Charlotte of Prussia[d], Фрыдрых Вільгельм III, Prince Louis Charles of Prussia[d], Princess Augusta of Prussia[d], Вільгельм Прускі[d], Countess Marianne von der Mark[d], Count Alexander von der Mark[d][9], Friedrich Wilhelm, Count Brandenburg[d], Countess Julie von Brandenburg[d], Prince Henry of Prussia[d], Gustav Adolf Wilhelm von Ingenheim[d], Princess Christine of Prussia[d][9], stillborn son von Hohenzollern[d][9], unnamed daughter von Hohenzollern[d][9], Ulrike Sophie von Berckholzen[d][9] і Christiane Sophie Friederike von Lützenberg[d][9]
Веравызнанне кальвінізм
Член у
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Чорнага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм II (ням.: Friedrich Wilhelm II.; 25 верасня 1744, Берлін — 16 лістапада 1797, Патсдам) — кароль Прусіі з 17 жніўня 1786 года. Сын Аўгуста Вільгельма і Луізы Амаліі Браўншвайг-Вольфенбютэльскай, пляменнік Фрыдрыха II Вялікага.

Кароль Прусіі Фрыдрых Вялікі не меў дзяцей, і Фрыдрых Вільгельм стаў спадчыннікам прускага трона пасля свайго бацькі. Фрыдрых II асабіста клапаціўся пра выхаванне свайго пляменніка і спадчынніка трона. Трохгадовага Фрыдрыха Вільгельма забралі ў Берлінскі палац, дзе яго выхавальнікам быў афіцыйна прызначаны швейцарскі навуковец Нікалас дэ Бегелін (Nicolas de Beguelin). Фрыдрых імкнуўся пазбягаць памылак свайго тыранічнага бацькі, які выхоўваў сына з дапамогай фізічных і душэўных пакаранняў.

Фрыдрыху Вільгельму было 13 гадоў, калі ў 1757 годзе яго бацька быў бясслаўна звольнены з арміі за свае няўдачы ў Сямігадовай вайне. Сяброўства паміж братамі ніколі не было, прынамсі з-за таго, што Фрыдрых лічыў, што яго бацька Фрыдрых Вільгельм I спрыяў малодшаму брату, а з 1757 года антыпатыі перараслі ў непрытоеную пагарду. Аўгуст Вільгельм памёр у 1758 годзе ва ўзросце 36 гадоў, і тытул спадчынніка трона прынца прускага перайшоў да яго сына Фрыдрыха Вільгельма.

Юны прынц прыняў удзел у ваенных дзеяннях пад канец Сямігадовай вайны, у т.л. у аблозе Швайдніца і ў бітве пры Буркерсдорфе. Кароль пахваліў пляменніка за адвагу і прызначыў камандзірам патсдамскага пяхотнага палка. Аднак з часам адносіны паміж манархам і спадчыннікам кардынальна змяніліся пераважна з-за розных характараў. Стыль жыцця Фрыдрыха і яго погляды на дзяржаву вельмі адрозніваліся ад прынцыпаў жыцця яго пляменніка. Фрыдрых жыў, бачачы сябе «першым слугой сваёй дзяржавы». У яго практычна не было асабістага жыцця, ён пазбягаў публічных выступленняў. Замест гэтага ён прысвячаў сябе ў большай ступені палітыцы і кіраванню дзяржавай і часта ўглябляўся ў найдрабнейшыя дэталі. Тым не менш, Фрыдрых выпусціў навучанне палітычнаму жыццю свайго спадчынніка. А сам Фрыдрых Вільгельм жадаў у першую чаргу атрымліваць асалоду ад жыцця, у чым быў салідарны са шматлікімі сваімі сучаснікамі дваранскага паходжання. У юнацтве ў прынца з'явілася некалькі фаварытак, што выклікала незадаволенасць кансерватыўнай часткі прускага двара і асабліва самога караля.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 1765 годзе Фрыдрых ажаніў дваццацігадовага Фрыдрыха Вільгельма з Лізаветай Крысцінай Ульрыкай Браўншвайг-Вольфенбютэльскай, дачкой герцага Браўншвайга-Вольфенбютэля Карла I і Шарлоты, сястры Фрыдрыха. Гэты шлюб апынуўся вельмі няўдалым. Маладыя не надавалі значэння шлюбнай вернасці. Калі Фрыдрых Вільгельм даведаўся пра раман сваёй жонкі, ён пажадаў з ёй развесціся і адправіў яе ў ссылку ў Кюстрын. Пасля разводу патсдамскі двор разгарнуў бурную дзейнасць, каб зноў ажаніць спадчынніка, паколькі дынастыі патрабаваўся спадчыннік. Рашэнне было прынята на карысць прынцэсы Фрыдэрыкі Гесэн-Дармштацкай. Яна апраўдала ўскладзеныя на яе надзеі і 3 жніўня 1770 года нарадзіла Фрыдрыха Вільгельма, а ў наступныя гады яшчэ шасцярых дзяцей.

Другі шлюб не перашкодзіў бурнаму прыватнаму жыццю Фрыдрыха Вільгельма. У 1764 годзе прынц пазнаёміўся з дачкой музыканта Вільгельмінай Энке, якая стала ў 1769 годзе са згоды караля афіцыйнай фаварыткай кронпрынца з гадавым утрыманнем у 30 тысяч талераў. Дзеля прыстойнасці яе выдалі замуж за камердынера Ёгана Фрыдрыха Рыца. Ад будучага караля Прусіі Вільгельміна нарадзіла пецярых дзяцей, аднак выжыла з іх толькі дачка Марыяна. У 1796 годзе Вільгельміна атрымала тытул графіні Ліхтэнау. Нягледзячы на свой сціплы палітычны ўплыў Вільгельміне фон Ліхтэнау далі мянушку прускай мадам Пампадур. Пасля смерці караля ў 1797 годзе Вільгельміну арыштавалі, але неўзабаве яна была рэабілітавана.

Унутраная палітыка

[правіць | правіць зыходнік]
Мармуровы палац — упадабаная рэзідэнцыя Фрыдрыха Вільгельма

Фрыдрых Вялікі памёр 17 жніўня 1786 года ва ўзросце 74 гадоў у Сан-Сусі. Яго пераемнікам стаў Фрыдрых Вільгельм II. У тыя часы Фрыдрых Вільгельм карыстаўся любоўю ў народа, які спадзяваўся на агульнае паляпшэнне становішча ў краіне. У апошнія гады жыцця Фрыдрых II ужо пазбавіўся былой папулярнасці, і яго смерць не выклікала асаблівага смутку ў народа. Новы кароль перанёс сваю рэзідэнцыю з Сан-Сусі ў Берлін, што дало яму вялікую падтрымку сярод берлінцаў. Кароль адмяняў ненавісныя падаткі, раздаваў ордэны, узнагароды і тытулы.

Перабудову сваёй рэзідэнцыі Берліна Фрыдрых Вільгельм даручыў архітэктару Карлу Готгарду Лангансу, у прыватнасці, яму далі заказ на будаўніцтва Брандэнбургскіх варот. Кароль, які сам выдатна іграў на віяланчэлі, спрыяў развіццю мастацтваў і асабліва музыкі і тэатра. Але неўзабаве сталі праяўляцца і іншыя рысы новага манарха. Не пасвечаны ў тонкасці палітыкі, Фрыдрых Вільгельм не ўмеў кіраваць дзяржавай, седзячы за пісьмовым сталом, як яго дзядзька. Фрыдрых Вільгельм II прызначыў кабінет урада, у якім асаблівым уплывам карыстаўся Крыстаф фон Вёльнер. У адрозненне ад Фрыдрыха, які лічыў, што «кожны выратуецца на свой манер», Фрыдрых Вільгельм заявіў пра прыхільнасць да Рэфармацыі. Тым не менш сваім эдыктам пра рэлігіі ад 9 ліпеня 1788 года ён гарантаваў свабоду веравызнання. Эдыкт выклікаў у Прусіі гарачыя спрэчкі, таму ўслед за ім 19 снежня 1788 года быў нават выпушчаны эдыкт аб цэнзуры, якім былі зноў абмежаваны асабістыя свабоды.

Іншым важным недаглядам Фрыдрыха Вільгельма ва ўнутранай палітыцы Прусіі стала захаванне старой адміністрацыйнай структуры, чынавенства і афіцэрства часоў Фрыдрыха Вялікага. У сваёй большасці яны займалі пасады з 1763 года, і Фрыдрых не адпраўляў іх у адстаўку ў падзяку. У маладосці яны шмат зрабілі для Прусіі і свайго караля. Аднак пры Фрыдрыху Вільгельме II ім было ўжо за 65 і нават 70 гадоў, і гэта негатыўна адбілася не толькі на дзяржаўным кіраванні, але і ў ваеннай сферы. Ветэраны Сямігадовай вайны апынуліся не ў стане рашуча выступіць супраць французскіх войскаў пасля 1789 года, паколькі ігнаравалі новыя ваенныя канцэпцыі французаў.

Знешняя палітыка

[правіць | правіць зыходнік]
Эвальд Фрыдрых фон Герцберг

Знешняя палітыка спачатку была даручана міністру караля Фрыдрыха II Эвальду Фрыдрыху фон Герцбергу, які быў паглынуты ідэяй пруска-аўстрыйскага суперніцтва. Пасля заключэння 27 ліпеня 1790 года Райхенбахскага дагавора, выявіліся супярэчнасці ў поглядах караля і яго міністра. Герцберг быў зняты з пасады, якую заняў Бішафвердэр.

У разгар нідэрландскай Батаўскай рэвалюцыі, Фрыдрых накіраваў прускія войскі на дапамогу свайму швагру і штатгальтару Вільгельму V. У чэрвені 1787 года апошняму пры падтрымцы прусакоў удалося аднавіць уладу ў краіне.

Пасля пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі і няўдалых уцёкаў каралеўскай сям'і ў чэрвені 1791 года ў палацы Пільніц пад Дрэздэнам адбылася сустрэча імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II, караля Фрыдрыха Вільгельма II і графа д'Артуа, брата французскага караля Людовіка XVI.

30 ліпеня 1792 года прускі кароль асабіста ўдзельнічаў у ваенным паходзе ў Шампань супраць рэвалюцыйнай Францыі. У бітве пры Вальмі 20 верасня паміж ваюючымі бакамі адбылася артылерыйская дуэль. Бітва, нязначная з пункту гледжання ваеннай стратэгіі, увайшла ў гісторыю, паколькі салдатам рэвалюцыі ўпершыню ўдаўся вытрымаць масіўны наступ праціўніка. Саслабелыя ад хвароб, голаду і дажджу прускія войскі праз дзесяць дзён адступілі. Вайна супраць Францыі завяршылася для Фрыдрыха Вільгельма II падпісаннем Базельскага міру 5 красавіка 1795 года з усталяваннем дэмаркацыйнай лініі, якая забяспечыла нейтралітэт і мір не толькі для Прусіі, але і для ўсёй Паўночнай Германіі.

Фрыдрых Вільгельм звярнуў сваю ўвагу на Рэч Паспалітую, калі Расія і Аўстрыя рыхтавалі другі падзел Польшчы. Прускі кароль не жадаў застацца ў баку і 23 студзеня 1793 года ўступіў у дагавор аб падзеле з Расіяй, захапіўшы Данцыг, Торн і Паўднёвую Прусію, на 57 тысяч км² якой налічвалася 1,1 млн жыхароў.

У 1794 годзе ў Кракаве пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам, якое было здушана Расіяй. Згодна з наступным дагаворам аб падзеле ад 3 студзеня 1795 года, заключанаму Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, Фрыдрых Вільгельм II атрымаў Мазовію, Варшаву і Новую Усходнюю Прусію. З 1791 года да Прусіі адышлі Ансбах і Байрэйт. Тым самым у гады кіравання Фрыдрыха Вільгельма II тэрыторыя Прусіі павялічылася на траціну, а колькасць насельніцтва ўзрасла з 5,4 млн да 8,7 млн падданых.

Каралеву абражалі шматлікія любоўныя інтрыгі караля і, у першую чаргу, адносіны з Вільгельмінай Энке. Кронпрынц Фрыдрых Вільгельм III падтрымліваў яе. 28 красавіка 1796 года Вільгельміна атрымала тытул графіні Ліхтэнау і 17 верасня была афіцыйна прынята пры двары. Тым часам узмацнілася незадаволенасць каралём, якога абвінавацілі ў марнатраўнасці і растраце сабранай Фрыдрыхам дзяржаўнай маёмасці. Фрыдрых Вільгельм II памёр у 53 гады 16 лістапада 1797 года ад грудной вадзянкі. Графіня Ліхтэнау, якая даглядала за каралём, была пасаджана пад хатні арышт. Фрыдрых Вільгельм III адправіў ненавісную палюбоўніцу бацькі ў ссылку ў Глогау, а большая частка яе маёмасці была канфіскавана.

Статуя Фрыдрыха Вільгельма II у замку Гогенцолерн

У 1765 годзе Фрыдрых Вільгельм II ажаніўся з Лізаветай Крысцінай Браўншвайг-Люнебургскай і развёўся з ёй у 1769 годзе. У іх была адна дачка:

У 1769 годзе Фрыдрых Вільгельм II ажаніўся з Фрыдэрыкай Луізай Гесэн-Дармштацкай. Дзеці:

Фрыдрых Вільгельм меў пазашлюбную сувязь з Вільгельмінай фон Ліхтэнау, якая нарадзіла яму яго любімага сына, графа Аляксандра фон дэр Марка (1779—1787), акрамя якога ў іх нарадзіліся:

  • Ульрыка Сафія Вільгельміна фон Беркхольц (1774—1774)
  • Крысціна Сафія Фрыдэрыка фон Лютценберг (1777—1777)
  • Марыяна Дыдэрыка Фрыдэрыка Вільгельміна 1780—1814).

Зноскі

  1. а б Frederick William II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Friedrich Wilhelm II König von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11869362X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11869362X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.preussen.de/de/geschichte/galerie_der_koenige.html
  6. Лазарева А. В. ФРИ́ДРИХ ВИЛЬГЕ́ЛЬМ II // Знания, Большая российская энциклопедия — 2022. Праверана 27 чэрвеня 2024.
  7. а б verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der WissenschaftenL: Duncker & Humblot, 1875.
  8. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  • David E. Barclay: Friedrich Wilhelm II. (1786—1797). In: Frank-Lothar Kroll (Hrsg.): Preußens Herrscher. Von den ersten Hohenzollern bis Wilhelm II. Beck, München 2006, S. 179—196.
  • Wilhelm Moritz Freiherr von Bissing: Friedrich Wilhelm II., König von Preußen. Berlin 1967.
  • Karin Feuerstein-Prasser: Die preußischen Königinnen. Verlag Friedrich Pustet, Regensburg 2000.
  • Friedrich Wilhelm II. — Wilhelmine Horster, … Ich küße dir in Gedanken …, Briefwechsel, herausgegeben von Sonja Schnitzler, Berlin 2008, ISBN 978-3-928589-22-2
  • Brigitte Meier: Friedrich Wilhelm II. — König von Preußen (1744—1797). Ein Leben zwischen Rokoko und Revolution. Verlag Friedrich Pustet, Regensburg 2007.
  • Hans-Joachim Neumann: Friedrich Wilhelm II. Preußen unter den Rosenkreuzern, Berlin 1997
  • Ernst von Salomon, Die schöne Wilhelmine. Ein Roman aus Preußens galanter Zeit, Rowohlt Verlag 1951