Фрыц Лабанд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фрыдрых Лабанд)
Футбол
Фрыц Лабанд
Нарадзіўся 1 лістапада 1925(1925-11-01)[1]
Памёр 3 студзеня 1982(1982-01-03) (56 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1936—1937 Сцяг Трэцяга Рэйха Рэйхсбан (Гіндэбург)
1938—1943 Сцяг Трэцяга Рэйха Гіндэбург 09
1943—1945 Сцяг Трэцяга Рэйха Пройсен Гіндэбург
Клубная кар’ера[* 1]
1945—1950 Сцяг акупаванай ГерманііСцяг Германіі Анкер Вісмар
1950—1956 Сцяг Германіі Гамбург 122 (0)
1956—1957 Сцяг Германіі Вердэр 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1954 Сцяг Германіі ФРГ 4 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Швейцарыя 1954
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Фрыдрых (Фрыц) Лабанд (ням.: Fritz Laband; 1 лістапада 1925 — 3 студзеня 1982) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у складзе заходнегерманскай зборнай, якая ў 1954 годзе выйграла тытул чэмпіёна свету, за зборную згуляў 4 матчы. На клубным узроўні выступаў за каманды «Анкер Вісмар», «Гамбург» і «Вердэр».

На поле выконваў функцыі правага абаронцы, адрозніваўся атлетызмам і магутнасцю. Першы матч за нацыянальную зборную правёў за два месяцы да чэмпіянату свету 1954 года. Непасрэдна падчас чэмпіянату свету выходзіў на поле ў трох матчах, у паўфінальнай і фінальнай гульнях удзелу не прымаў, трэнер зборнай Зеп Хербергер палічыў за лепшае выставіць на гэтыя гульні Ёзэфа Позіпаля.

Зноскі

  1. Fritz Laband † // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.