Перайсці да зместу

Фрыдрых Тыцьен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Тыцьен
Род дзейнасці астраном, матэматык, навуковец, рэдактар, discoverer of asteroids
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1832(1832-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1895(1895-06-21)[2] (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Тыцьен (15 кастрычніка 1832, Гарнхольт — 21 чэрвеня 1895, Берлін) — нямецкі астраном. З 1861 года працаваў у Берлінскай абсерваторыі, вядомы адкрыццём астэроіда (86) Семела ў 1866 годзе. З 1874 г. да сваёй смерці быў дырэктарам абсерваторыі.

Назіраннямі начнога неба захапляўся з дзяцінства, у 1853 годзе паступіў у Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў матэматыку і астраномію. Пасля заканчэння вучобы пераехаў у Берлін, у 1863 годзе атрымаў доктарскую ступень. Праводзіў астранамічныя назіранні ў асноўным у Германіі, але ў 1868 годзе — і ў Брытанскай Індыі. У 1866 годзе разам з дырэктарам абсерваторыі праводзіў работы на поўначы Германіі для ўстанаўлення сярэднееўрапейскай градуснай сеткі, што было спецыяльнай замовай прускага караля. Ніколі не меў сям’і, памёр ад сардэчнага захворвання.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #11737900X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #11737900X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11737900X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.