Фрыдрых III (кароль Германіі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдрых III Прыгожы
ням.: Friedrich III der Schöne
Фрыдрых III Прыгожы
Герцаг Аўстрыі
1 мая 1308 — 13 студзеня 1330
(пад імем Фрыдрых I)
Суправіцелі: Леапольд I (1 мая 1308 — 28 лютага 1326),
Альбрэхт II Мудры (1 мая 1308 — 13 студзеня 1330),
Генрых (1 мая 1308 — 3 лютага 1327),
Атон Вясёлы (1 мая 1308 — 13 студзеня 1330)
Папярэднік: Альбрэхт I
Пераемнік: Альбрэхт II Мудры
Атон Вясёлы
антыкароль Германіі
19 кастрычніка 1314 — 28 верасня 1322
Каранацыя: кастрычнік 1314
Папярэднік: Генрых VII
Пераемнік: Людвіг IV
5 верасня 1325 — 13 студзеня 1330
Папярэднік: Людвіг IV
Пераемнік: Людвіг IV
 
Дзейнасць: anti-king
Веравызнанне: Хрысціянства
Нараджэнне: 1289(1289)
Смерць: 13 студзеня 1330(1330-01-13)
Пахаванне:
Род: Габсбургі
Бацька: Альбрэхт I
Маці: Лізавета Карынтыйская
Жонка: Ізабела Арагонская
Дзеці: сын: Фрыдрых
дочкі: Лізавета, Ганна
Фрыдрых III Прыгожы.

Фрыдрых III Прыгожы (ням.: Friedrich III der Schöne; 1289, Вена, Аўстрыя — 13 студзеня 1330, Гутэнштайн, Ніжняя Аўстрыя) — антыкароль Германіі з 19 кастрычніка 1314 па 28 верасня 1322 года і з 5 верасня 1325 года; герцаг Аўстрыі (пад імем Фрыдрых I) з 1 мая 1308 года (меў суправіцеляў Генрыха да 3 лютага 1327 года, Леапольда I да 28 лютага 1326 года, Альбрэхта II Мудрага і Атона Вясёлага), з дынастыі Габсбургаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых I быў другім сынам караля Германіі Альбрэхта I і Лізаветы Гарыцкай, дачкі Мейнхарда II, герцага Карынтыі. Пасля смерці свайго старэйшага брата Рудольфа II у 1307 годзе і забойства бацькі ў 1308 годзе, Фрыдрых атрымаў у спадчыну прастол Аўстрыі і Штырыі, падзяліўшы ўладу са сваім малодшым братам Леапольдам I.

Фрыдрых выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам Людвігам IV Баварскім, будучым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у 1310-x гадах паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых дамогся апякунствы над юнымі герцагамі Ніжняй Баварыі. 9 лістапада 1313 года аўстрыйскія войскі былі разбіты Людвігам IV у бітве пры Гамельсдорфе, і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.

Барацьба за прастол Германіі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці імператара Генрыха VII у 1313 годзе Фрыдрых I высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам архібіскупа Майнца ў кастрычніку 1314 года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў Боне. Гэта прывяло да працяглай вайны за германскі прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўным прыхільнікам Фрыдрыха быў яго брат аўстрыйскі герцаг Леапольд I, які забяспечваў значныя ваенныя сілы ў падтрымку прэтэнзій Фрыдрыха. Аднак 28 верасня 1322 года ў бітве пры Мюльдорфе армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, а больш за 1300 дваран з Аўстрыі і Зальцбурга, у тым ліку сам анты-кароль, былі ўзяты ў палон.

Фрыдрых III быў кінуты Людвігам IV у замак Траўзніц у Верхнім Пфальцы, дзе ён і правёў тры гады. Супраціўленне працягнуў Леапольд I, якому ўдалося прыцягнуць на свой бок караля Чэхіі і Папу Рымскага, што вымусіла Людвіга IV пайсці на прымірэнне са сваім праціўнікам. 13 сакавіка 1325 года Людвіг IV падпісаў дагавор з Фрыдрыхам, паводле якога апошні атрымліваў свабоду коштам адмовы ад прэтэнзій на германскі прастол і пад клятву пераканаць свайго брата Леапольда I спыніць супраціўленне. Фрыдрыху, аднак, не ўдалося прымусіць Леапольда I прызнаць Людвіга IV імператарам, і ён вярнуўся ў Мюнхен у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны аказалі вялікае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.

Па патрабаванні Папы Рымскага і нямецкіх князёў 7 студзеня 1326 года паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III ва Ульме быў заключаны дагавор, паводле якога Фрыдрых III прызнаваўся каралём і кіраўніком Германіі, а Людвіг IV павінен быў каранавацца імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі у Італіі.

Пасля смерці Леапольда I у 1326 годзе Фрыдрых пакінуў пасаду кіраўніка Германіі і вярнуўся ў свае радавыя ўладанні.

13 студзеня 1330 года Фрыдрых сканаў у замку Гутэнштайн у Венскім Лесе. У наш час яго магіла знаходзіцца ў саборы Св. Стэфана ў Вене.

Вобраз у літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт добраахвотнага вяртання Фрыдрыха ў палон знайшоў сваё адлюстраванне ў паэме Шылера «Нямецкая вернасць», а таксама ў вершах Людвіга Уланда.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митрофанов, П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003
  • Пристер, Е. Краткая история Австрии. — М., 1952
  • Шимов, Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003


 Папярэднік 
Генрых VII
  кароль Германіі
13141330
Пераемнік
Людвіг IV
 Папярэднік 
Альбрэхт I
  герцаг Аўстрыі
і Штырыі 
13081330
Суправіцель:
Леапольд I
(да 1326)
Пераемнікі
Альбрэхт II
Атон