Фрыдэберт Туглас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдэберт Туглас
Friedebert Tuglas
Friedebert Tuglas 1910.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Фрыдэберт Міхкельсан
Дата нараджэння: 2 сакавіка 1886(1886-03-02)[1]
Месца нараджэння: Ах'я, Ліфляндская губерня цяпер Пылвамаа
Дата смерці: 15 красавіка 1971(1971-04-15)[2][1] (85 гадоў)
Месца смерці: Талін, Эстонская ССР, СССР
Пахаванне:
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of Estonia.svg Эстонія, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Гады творчасці: 1906—1971
Кірунак: неарамантызм, рэалізм, натуралізм, сімвалізм
Валодае мовамі: эстонская мова[1]
Мова твораў: эстонская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Фрыдэберт Туглас, да 1923 — Фрыдэберт Міхкельсан (эст.: Friedebert Tuglas; 2 сакавіка 1886, мыза Ах'я, Тартускі павет — 15 красавіка 1971, Талін) — эстонскі пісьменнік. Член-карэспандэнт Акадэміі навук ЭССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 сакавіка 1886 года ў сям'і цесляра. Вучыўся ў Тартускай гарадской школе і гімназіі (1901—1905). За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях 1905 года быў арыштаваны. З восені 1906 да сакавіка 1917 года ў эміграцыі — Фінляндыя, Францыя, інш. краіны Заходняй Еўропы. Пасля вяртання ў Эстонію Ф. Туглас актыўна ўдзельнічае ў літаратурным жыцці, у 1923—1926 — рэдактар часопіса «Ломінг» («Творчасць»).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у гімназіі. Вершы і навелы эміграцыйнага перыяду ўвайшлі ў кнігі «Удваіх» (1908), «Пясочны гадзіннік» (1913), «Вечаровае неба» (1913), «Лёс» (1917). У 1915 годзе выйшаў яго першы раман «Фелікс Ормусан». Пасля вяртання ў Эстонію, з друку выходзяць новыя зборнікі навел «Дух прыгнёту» (1920), «Вандраванне душ» (1925), падарожныя нататкі «Падарожжа ў Паўночную Афрыку» (у 3-х тамах, 1928—1930), гісторыка-літаратурныя працы «Юхан Ліў» (1927), «Эстонскае літаратурнае таварыства» (1932), шэраг эсэ і артыкулаў. У 1937 годзе выходзіць раман «Малы Ілімар», па ўспамінах маленства. У пасляваенны перыяд Ф. Тугласам былі напісаныя толькі некалькі навел, апублікаваныя дзённікавыя нататкі пра літаратуру і мастацтва «Маргіналіі» (1966).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Народны пісьменнік Эстоніі (1946).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову паасобныя творы Ф. Тугласа перакладалі Ян Скрыган і Сяргей Шупа.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Туглас Фридеберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. — Мн., 1995.