Фрыдэрыка Брыён
| Фрыдэрыка Брыён | |
|---|---|
| ням.: Friederike Brion | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Friederike Elisabeth Brion |
| Род дзейнасці | пісьменніца |
| Дата нараджэння | мерк. 19 красавіка 1752[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 3 красавіка 1813[1][2][…] (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
Фрыдэрыка Брыён (ням.: Friederike Brion; мерк. 19 красавіка 1752[1][2][…], Нідэрродэрн[d], Метраполія Францыі[3][4][…] — 3 красавіка 1813[1][2][…], Майсенгайм[d][3][4][…]) — дачка эльзаскага святара, вядомая дзякуючы кароткаму яркаму раману з маладым Гётэ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Малады паэт, які вучыўся ў Страсбуры, пазнаёміўся з Фрыдэрыкай увосень 1770 года падчас адной з вандровак па ваколицах горада. Фрыдэрыка зрабіла на Гётэ вялікае ўражанне. У наступныя месяцы Гётэ неаднаразова бываў у вёсачцы Зезенгейм, дзе пражывала сям’я Брыёнаў. Маладыя людзі гулялі, каталіся на лодцы і сустракаліся з сябрамі Фрыдэрыкі. На працягу года Гётэ часта бываў у Зезенгейме. Бязмернае шчасце Гётэ знайшло свой выраз у шматлікіх вершах і песнях, якія ён пасылаў каханай з «размаляванымі стужкамі». «Зезенгеймскія песні», чатырнаццаць захаваных вершаў, сярод якіх «Спатканне і ростань», «Майская песня», «Ружа край дубровы», заклалі асновы «Буры і націску» і забяспечылі Гётэ славу лірычнага аўтара.
У апошні раз Гётэ ўбачыўся з Фрыдэрыкай 7 жніўня 1771 года перад ад’ездам у Франкфурт. З Франкфурта Гётэ адправіў Фрыдэрыцы пісьмо, якім паставіў кропку ў іх адносінах. Летам 1772 года да пакутуючай ад любові да Гётэ Фрыдэрыкі пасватаўся паэт Якаб Ленц, але атрымаў адмову. Фрыдэрыка так ніколі і не выйшла замуж. Гісторыя кахання Гётэ і Фрыдэрыкі Брыён паслужыла аснова аперэты Франца Легара «Фрыдэрыка» 1928 года.
Яе пляменнікам быў французскі мастак Гюстаў Брыён.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Bischoff G., Foessel G., Baechler C. BRION Frédérique, Élisabeth // Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Friederike Brion // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г MusicBrainz — MetaBrainz Foundation, 2000. Праверана 7 верасня 2019.
- ↑ а б в г CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 7 верасня 2019.
- ↑ VIAF — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 7 верасня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрыдэрыка Брыён