Фрыдэрык Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрыдэрык Сапега
польск.: Fryderyk Sapieha
Fryderyk Sapieha. Фрыдэрык Сапега (1709).jpg
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Ваявода мсціслаўскі
1647 — 1650
Папярэднік Мікалай Абрамовіч
Пераемнік Рыгор Друцкі-Горскі

Нараджэнне да 1599
Смерць 1650(1650)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Мікалай Міхайлавіч Сапега
Маці Багдана з Масальскіх
Жонка Крысціна з Пацеяў
Ганна з Пацаў
Дзеці няма
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Commons-logo.svg Фрыдэрык Сапега на Вікісховішчы

Фрыдэрык Сапега (да 15991650) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі1647).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Мікалая і Багданы з Масальскіх.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 працягваў адукацыю ў Інгальштаце.

У 1620 атрымаў пасаду падкаморага віцебскага. Абіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 (у апошніх двух, відаць, не удзельнічаў па прычыне пагаршэння здароўя). Ваявода мсціслаўскі з 1647, таксама быў старостам астрынскім1611) і гарадзенскім.

Браў удзел у вайне са Швецыяй у 16261629, выправе на Смаленск у 16331634.

Першы раз ажаніўся з Крысцінай Пацей (у 1623), другі — з Ганнай Пац (у 1644). Нашчадкаў не пакінуў.

Пахавалі Фрыдэрыка Сапегу ў манастыры базылянаў у Чарлёне.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]