Фрыц Блейль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыц Блейль
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1880(1880-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1966(1966-08-19)[3] (85 гадоў) ці 19 верасня 1966(1966-09-19)[4] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Фрыц Блейль (ням.: Fritz Bleyl, 8 кастрычніка 1880, Цвікау — 19 жніўня 1966, Бад-Ібург) — нямецкі архітэктар і мастак-экспрэсіяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1901 годзе Ф.Блейль паступае на архітэктурнае аддзяленне дрэздэнскай Вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт), дзе вучыцца разам з Людвігам Кірхнерам. 7 чэрвеня 1905 г. Блейль, Л. Кірхнер, Э. Хекель і К. Шміт-Ротлуф ствараюць экспрэсіянісцкую мастацкую групу «Мост» (Die Brücke), якая стала адной з найбуйнейшых культурных з’яў у мастацтве Германіі ХХ стагоддзя. На працягу некаторага часу Блейль працуе як вольны мастак, аднак з 1907 года, у сувязі з фінансавымі цяжкасцямі, пакідае «Мост», жэніцца і знаходзіць сабе месца выкладчыка малявання. З 1909 года жыве ў Фрайбергу (Саксонія).

У перыяд з 1910 па 1916 Ф.Блейль працуе ў Дрэздэне і ў Ростаку ў розных архітэктурных бюро (напрыклад — у Дрэздэне ў Карнеліуса Гурміта). У 1919 годзе ён становіцца дзяржаўным саветнікам асветы, у 1940 — дзяржаўным саветнікам архітэктуры пры Дзяржаўнай архітэктурнай школе Берліна. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва Усходняй і Заходняй Германіі. У 1952 годзе пасяліўся ў Леверкузене. З 1958 і практычна да самай смерці Ф.Блейль жыве ў швейцарскім Лугана.

Зноскі