Перайсці да зместу

Фрыц Мацвеевіч Кюсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыц Мацвеевіч Кюсэ
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
снежань 1920 — снежань 1921
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Папярэднік Казімір Цыхоўскі
Пераемнік Адольф Гетнер

Нараджэнне 1888
Смерць 1937
Партыя ВКП(б)

Фрыц Мацве́евіч Кюсэ́ (па іншых дадзеных [1]Франц) (1888, Курляндская губерня, Расійская імперыя1937) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (са снежня 1920 па снежань 1921 года).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года абраны членам палкавога салдацкага камітэта.

З мая 1917 года член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, падтрымліваў сувязь з яго бальшавіцкай фракцыяй.

У 19191920 гадах быў камісарам камунальнай гаспадаркі Смаленска.

У ліпені 1920 года вярнуўся ў Мінск, быў членам праўлення саюза работнікаў камунальнай гаспадаркі БССР.

Са снежня 1920 па снежань 1921 года займаў пасаду старшыні Мінскага гарадскога савета.

Член ЦБ КП(б)Б і ЦВК БССР у 1920—1921 гадах.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4, стар. 323