Фрыц ван дэн Бергэ
Фрыц ван дэн Бергэ | |
---|---|
нідэрл.: Frits van den Berghe | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, гравёр, ілюстратар |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1939 (56 гадоў), 23 верасня 1939[4] (56 гадоў) ці 29 верасня 1939[5] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
![]() |
Фрыц ван дэн Бергэ (нідэрл.: Frits van den Berghe; 3 красавіка 1883, Гент — 23 верасня 1939, там жа) — бельгійскі мастак, які пісаў свае працы пераважна ў імпрэсіянісцкім і экспрэсіянісцкім стылях.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Яго бацька быў бібліятэкарам у Генцкім універсітэце. Фрыц ван дэн Бергэ вывучаў жывапіс у Мастацкай акадэміі роднага горада. Пасля яе заканчэння ў 1904 годзе ён прыязджае ў невялікае фламандскае мястэчка Сінт-Мартэнс-Латэм, дзе ўтварылася калонія жывапісцаў і склалася свая, мастацкая Латэмская школа. У ранні перыяд сваёй творчасці Ф. ван дэн Бергэ ствараў творы ў імпрэсіянісцкай манеры. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны ён, як і многія іншыя мастакі з Сінт-Мартэнс-Латэма, перасяляецца ў Нідэрланды. Пад уплывам свайго старэйшага сябра Густава дэ Смета ван дэн Бергэ пачаў маляваць экспрэсіянісцкія карціны. У гэты творчы перыяд (пачынаючы з 1916 года) мастак піша змрочныя, песімістычныя палотны.
У 1922 годзе, пасля вяртання ў Брусель, мастак для сваіх карцін выбірае больш светлыя фарбы, іх настрой робіцца больш вясёлым і радасным. Асноўнай тэмай яго творчасці ў гэты перыяд становіцца аголенае жаночае цела. У 1925 годзе ван дэн Бергэ пераязджае ў Гент, дзе падпадае пад мастацкі ўплыў сюррэалізму. Яго працы ў канцы жыцця напісаны ў фантастычных і трагічных танах.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Frits Van den Berghe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Frits Van Den Berghe // Lambiek Comiclopedia — Lambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Mu.ZEE - Kunstmuseum aan Zee — 2008. Праверана 18 лютага 2023.