Фрэдэрыку Шавіс Гедыс
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Фрэдэрыку Шавіс Гедыс | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 кастрычніка 1983[1][2] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||
Вага | 83 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Фрэдэры́ку Ша́віс Ге́дыс[3] (парт.: Frederico Chaves Guedes; нар. 3 кастрычніка 1983, Тэофілу-Атані, Бразілія), больш вядомы як Фрэд — бразільскі футбаліст, нападнік клуба «Крузейру» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Амаль усю кар’еру выступае ў чэмпіянаце Бразіліі, аднак з 2005 па 2009 гады абараняў колеры французскага клуба «Ліён», з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Францыі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Фрэд правёў чатыры сезону ў клубе «Амерыка Мінейру», пасля чаго перайшоў у іншы больш вядомы клуб Белу-Арызонты «Крузейру» ў сярэдзіне сезону 2004. Пасля 41 голу ў 43 гульнях за «Крузейру» ў сезоне 2005 года Фрэд быў выкуплены французскім чэмпіёнам клубам «Ліён» за 15 мільёнаў еўра[4].
Забіўшы ў першым сваім сезоне ў новым клубе 14 галоў, Фрэд стаў другім бамбардзірам Лігі 1 у сезоне 2005/06, і выйграў свой першы чэмпіёнскі тытул з «Ліёнам». Хоць ігрок і прапусціў два месяцы сезону 2006/07 з-за траўмы[5], Фрэд усё ж такі забіў 11 галоў у 20 гульнях, і стаў найлепшым бамбардзірам клуба, а «Ліён» зноў узняўся на вяршыню французскага футбола. Тым не менш, падчас сезону 2007/08, Фрэд атрымаў траўму падчас трэніроўкі ў складзе зборнай[6]. Пасля вяртання да футболу ў кастрычніку 2007 года, з-за ўзрослай канкурэнцыі збоку чэшскага галеадора Мілана Бараша і выхаванца ліёнскай футбольнай акадэміі Карыма Бензема, Фрэд меў няшмат гульнявой практыкі.
Пасля сканчэння дагавора з французскім клубам Фрэд падпісаў папярэдні кантракт з бразільскім клубам «Флуміненсі», і, такім чынам, пагадзіўся на пяцігадовы кантракт. У сваім дэбютным матчы 15 сакавіка 2009 года нападнік адзначыўся дублем, а клуб атрымаў перамогу з лікам 3:1.
З 2009 года на працягу сямі сезонаў выступаў за «Флуміненсі». У чэрвені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Атлетыку Мінейру». У снежні 2017 года, разарваўшы кантракт з папярэднім клубам, перайшоў у «Крузейру».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Фрэд дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі 27 красавіка 2005 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Гватэмалы. Фрэд забіў свой першы гол 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Ігрок быў уключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2006. Свой адзіны гол на турніры забіў у матчы супраць зборнай Аўстраліі (2:0) 18 чэрвеня 2006 года.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі (3): 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Францыі: 2008
«Флуміненсі»:
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2010, 2012
- Чэмпіён штата Рыа-дэ-Жанэйра: 2012
- Уладальнік Кубка Гуанабара: 2012
«Атлетыку Мінейру»:
«Крузейру»:
- Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Бразіліі: 2018
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Бразілія:
- Уладальнік Кубка Амерыкі: 2007
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2013
Зноскі
- ↑ FRED frederico chaves guedes // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Frederico Chaves Guedes // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Arbitration CAS 2005/O/985 Feyenoord Rotterdam N.V. v. Cruzeiro Esporte Club. Court of Arbitration for Sport.
- ↑ Fred facing two months out. UEFA.com.
- ↑ Fred injury leaves Lyon short. UEFA.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрэдэрыку Шавіс Гедыс
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце LFP.fr (фр.)
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Мінас-Жэрайсе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Крузейру
- Ігракі ФК Атлетыку Мінейру
- Ігракі ФК Флуміненсі
- Ігракі ФК Алімпік Ліён
- Ігракі ФК Амерыка Мінейру
- Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе