Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Фрэдэрык Міхал Чартарыйскі)
Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Пагоня Літоўская[d]
Пагоня Літоўская[d]
кашталян віленскі
1722 — 1724
канцлер вялікі літоўскі
з 1752
падстолі вялікі літоўскі
з 1720
падканцлер літоўскі
з 1724

Нараджэнне 26 красавіка 1696(1696-04-26)[1][2][…]
Смерць 13 жніўня 1775(1775-08-13)[1][2][…] (79 гадоў)
Род Чартарыйскія
Бацька Казімір Чартарыйскі
Маці Ізабэла Эльжбета Морштын[d]
Жонка Элеанора Вальдштайн[d]
Дзеці Аляксандра Агінская[3] і Антаніна з Чартарыйскіх[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Аляксандра Неўскага ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (26 красавіка 1696, Варшава13 жніўня 1775, Варшава) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Чартарыйскіх, сын Казіміра, палітычны кіраўнік «фаміліі» ў 1740—70-х г.

У 1720-х г. блізкі да Я. Г. Флемінга, першага міністра Аўгуста II, вялікі падстолі літоўскі у 1720—22, кашталян віленскі ў 1722—24, падканцлер літоўскі у 1724—52, вялікі канцлер літоўскі з 1752; староста гродзенскі, гомельскі (1730), купішскі. Пасля смерці Аўгуста II (1733) прыхільнік Станіслава Ляшчынскага, у 1736 пагадзіўся з Аўгустам III. У 1744—50 спрабаваў правесці рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай, абапіраючыся на падтрымку Расіі і Аўстрыі. Пасля смерці Аўгуста III (1763) як галава «фаміліі» падтрымліваў кандыдатуру свайго пляменніка Адама Казіміра на трон Рэчы Паспалітай. У 1764 пад аховай расійкіх войск арганізаваў у Вільні Генеральную канфедэрацыю ВКЛ, скіраваную супраць К. С.Радзівіла (Пане Каханку), і дамогся яго выгнання з краіны. Аднак Кацярына II, каб не ўзмацняць «фаміліі», арганізавала ў 1767 Радамскую канфедэрацыю на чале з К. С.Радзівілам. Да антырасийскай Барскай канфедэрацыі Міхал Фрыдэрык не далучыўся, але выступаў супраць выкарыстання расійскіх войск для яе падаўлення. 23 кастрычніка 1767 увайшоў у склад дэлегацыі Сойма, абранага пад ціскам рускага пасла Мікалая Рапніна, створанай у мэтах вызначэння сістэмы рэспублікі. Удзельнічаў у дэлегацыі, якая падпісала трактат аб прызнанні Першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Ад шлюбу з Элеанорай Вальдштэйн  (польск.) меў 3 дачкі і сына: Антаніну, Канстанцыю, Аляксандру і Антонія.

Зноскі

  1. а б Michal Fryderyk Prince Czartoryski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Michał Fryderyk Czartoryski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 70. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]