Фрэдэрык Пол
Фрэдэрык Пол | |
---|---|
англ.: Frederik Pohl | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Frederik George Pohl, Jr. |
Дата нараджэння | 26 лістапада 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 2013[1][2][…] (93 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Judith Merril[d], Leslie Perri[d], Elizabeth Anne Hull[d] і Carol Ulf Stanton[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | рэдактар, раманіст, пісьменнік, журналіст, пісьменнік навуковай фантастыкі, literary agent |
Кірунак | футурыянцы[d] |
Жанр | фантастыка і навуковая фантастыка |
Мова твораў | амерыканскі варыянт англійскай мовы |
Прэміі | |
Узнагароды | |
frederikpohl.com (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Фрэдэрык Пол (англ.: Frederik Pohl; 26 лістапада 1919, Нью-Ёрк, ЗША — 2 верасня 2013) — амерыканскі пісьменнік-фантаст.
Рос і вучыўся галоўным чынам у Брукліне. У 17 гадоў удзельнічаў у Першай сусветнай канвенцыі фантастаў (Філадэльфія), а ў 19 гадоў разам з Айзэкам Азімавым, Сірылам Корнблатам і Дэйманам Найтам заснаваў таварыства футурыянцаў. У гэты ж час пачынае выдаваць і рэдагаваць два навукова-фантастычныя часопісы: «Astonishing Stories і Super Science Stories», дзе пад рознымі псеўданімамі публікуе свае творы. Пасля службы ў ВПС ЗША (1943—45) доўгі час быў літаратурным агентам (у прыватнасці, А. Азімава). Да 1969 выдаваў часопісы «If і Galaxy».
Пад сваім імем публікуецца з 1953 года. Пасля спынення актыўнай выдавецкай дзейнасці ў 1970-х Ф. Пол паказаў сябе як таленавіты раманіст. Яго раман «Чалавек плюс» атрымаў прэмію «Нэб’юла» (1976), затым выйшаў раман «Брама», уганараваны прэміямі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус» і мемарыяльнай прэміяй Дж. Кэмпбэла (1977). Затым ён стварае раманы «За сінім гарызонтам падзей», «Джэм», а таксама «Гады горада», «Узыход чорнай зоркі», «Свет у канцы часу» і інш.
Сярод узнагарод прэмія «Вялікі майстар» (1992), па тры прэміі «Нэб’юла», «Х’юга» і «Локус».
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Frederik Pohl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119327716 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Фрэдэрык Пол у Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Фрэдэрык Пол на Вікісховішчы |