Фрэдэрык Тэадор Эме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрэдэрык Тэадор Эме
Дата нараджэння не раней за 1753
Дата смерці 1818
Род дзейнасці хірург, уролаг

Фрэдэрык Тэадор Эме (? — 1818) — беларускі медык-хірург, уролаг. Фактычны заснавальнік хірургічнай і уралагічнай навукі ў Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1773 годзе правёў у Нясвіжы дзве аперацыі: адну па выдаленні лістападобнай пухліны, другую — па выдаленні камянёў урэтры, якія выклікаюць гангрэнізацыю машонкі[1]. Сваім вопытам па іх правядзенні Ф. Т. Эме падзяліўся ў двух працах «Назіранне над левай жаночай малочнай залозай, часткова паражанай на рак … які паўтара года прычыняў невыносныя болі і быў пасечаны 19 мая 1773 года» і «Апісанне каменя, які знаходзіўся ва ўрэтры 22 гады і пасечанага ў Нясвіжы 9 лютага 1773 года Фрэдэрыкам Тэадорам Эме, практыкам медыцыны, хірургіі і акушэрства, з гравюрамі», якія выйшлі на польскай мове ў нясвіжскай друкарні[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грицкевич, В. П. С факелом Гиппократа: Из истории белорусской медицины / В. П. Грицкевич. — Минск : Наука и техника, 1987. — С. 136.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.