Фрэдэрык Франсуа-Марсаль
Фрэдэрык Франсуа-Марсаль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Frédéric François-Marsal | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раймон Пуанкарэ | ||||||
Пераемнік | Эдуар Эрыё | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Мільеран | ||||||
Пераемнік | Гастон Думерг | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 сакавіка 1874[1] |
||||||
Смерць |
20 мая 1958 (84 гады) ці 28 мая 1958[1] (84 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | журналістыка[4] і палітыка[4] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Фрэдэрык Франсуа-Марсаль (фр.: Frédéric François-Marsal; 16 сакавіка 1874, Парыж — 20 мая 1958, Жызор) — французскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Францыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Будучы палітык нарадзіўся ў сталіцы Францыі, дзе атрымаў выдатную адукацыю. Ён скончыў прэстыжны ліцэй Людовіка Вялікага, а затым вайсковую школу Сен-Сір, якая рыхтавала афіцэрскія кадры для французскай арміі. Пасля навучання служыў у французскіх калоніях у Індакітаі.
Пакінуўшы войска, заняўся фінансавай дзейнасцю і працаваў у розных банках па ўсёй Францыі. Яго веды ў галіне эканомікі прывялі яго да палітычнай кар’еры — падчас ураду Жоржа Клемансо ён стаў эканамічным дарадцам. У наступныя гады займаў пасаду міністра фінансаў у некалькіх урадах.
8 чэрвеня 1924 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Францыі. Праз два дні, у выніку палітычнага крызісу, ён часова выканаў абавязкі прэзідэнта Францыі. Але ўжо 13 чэрвеня на пасадзе выканаўцы абавязкаў прэзідэнта яго змяніў Гастон Думерг. Яшчэ праз два дні — 15 чэрвеня — ён страціў і пасаду кіраўніка ўрада. Яго пераемнікам стаў Эдуар Эрыё.
З 1921 па 1930 год быў сенатарам, прадстаўляючы дэпартамент Канталь.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б senat.fr
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133360423 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133360423 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.