Фрэдэрык VI
Фрэдэрык VI (дацк.: Frederik 6.; 28 студзеня 1768, Капенгаген — 3 снежня 1839, Капенгаген) — прынц-рэгент Даніі і Нарвегіі ў 1784—1808 гадах, кароль Даніі і Нарвегіі ў 1808—1814 гадах, кароль Даніі з 1814 года, з дынастыі Ольдэнбургаў. Сын Крысціяна VII і Караліны-Мацільды, па маці пляменнік брытанскага караля Георга III. Прадстаўнік т. з. адукаванага абсалютызму.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Па дасягненні 16-гадовага ўзросту прызначаны рэгентам пры псіхічнахворым бацьку. Фрэдэрык правёў шэраг рэформ у Даніі: у 1788—1800 гадах адмяніў крапасное права, нармаваў паншчыну (захоўвалася да 1848 года), пазбавіў памешчыкаў права прызначаць суддзяў, адмяніў рабства ў вест-індскіх калоніях (у 1792 годзе). У саюзе з Расіяй вёў у 1788—1790 гадах безвыніковую вайну супраць Швецыі.
Пасля бамбардзіроўкі Капенгагена англічанамі Фрыдэрык на баку Францыі ўдзельнічаў у напалеонаўскіх войнах, якія скончыліся для Даніі ваеннай паразай, поўным спусташэннем (у 1813 годзе было абвешчана дзяржаўнае банкруцтва) і стратай Нарвегіі (скасаванне Дацка-нарвежскай уніі), вострава Гельгаланд і іншых тэрыторый. Пад ціскам апазіцыі ў першай палове 1830-х гадоў пагадзіўся на скліканне правінцыйных саслоўных сходаў з дарадчымі функцыямі.
Зноскі
- Нарадзіліся 28 студзеня
- Нарадзіліся ў 1768 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 1839 годзе
- Памерлі ў Даніі
- Пахаваныя ў Роскільскім саборы
- Ольдэнбургская дынастыя
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Каралі дацкія
- Каралі нарвежскія