Фрэзераванне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фрэзераванне з ахалоджвальным прыстасаваннем

Фрэзераванне — апрацоўка металаў, драўніны і іншых матэрыялаў рэзаннем з дапамогай фрэзы. Робіцца на фрэзерных станках і іншых вярчэннем фрэзы і загатоўкі.

У залежнасці ад напрамкаў цыліндрычнай фрэзы і падачы загатоўкі адрозніваюць: сустрэчнае фрэзераванне, калі вярчэнне фрэзы і рух падачы загатоўўкі накіраваны адзін супраць аднаго, і спадарожнае, калі напрамкі вярчэння фрэзы і падачы загатоўкі супадаюць. Пры апрацоўцы тарцовай фрэзай адрозніваюць сіметрычнае (вось фрэзы перамяшчаецца ў плоскасці сіметрыі загатоўкі) і несіметрычнае фрэзераванне (вось фрэзы зрушана адносна гэтай плоскасці). Фрэзераваннем апрацоўваюць плоскасці, целы вярчэння, а таксама фасонныя, вінтавыя і іншыя паверхні дэталей машын.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]