Фрэнк Борман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрэнк Фрэдэрык Борман
англ.: Frank Frederick Borman II
Партрэт
Краіна:

Flag of the United States.svg Злучаныя Штаты Амерыкі

Воінскае званне:

colonel[d]

Экспедыцыі:

{{{місіі}}}

Дата нараджэння:

14 сакавіка 1928(1928-03-14) (89 гадоў)

Месца нараджэння:

Гэры, штат Індыяна

Commons-logo.svg Фрэнк Фрэдэрык Борман на Вікісховішчы

Фрэнк Фрэдэрык Борман (англ.: Frank Frederick Borman II; нар. 14 сакавіка 1928, Гэры, штат Індыяна) — астранаўт НАСА у адстаўцы, інжынер. У якасці камандзіра экіпажа «Апалона-8», здзейсніў першы пілатуемы аблёт Месяца, стаў адным з 24 чалавек, якія даляцелі да спадарожніка Зямлі.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе, застаючыся на ваеннай службе, Борман стаў дацэнтам тэрмадынамікі і механікі вадкасці ў Ваеннай акадэміі ЗША.

З пачатку 1969 па чэрвень 1986 працаваў у авіякампаніі Eastern Airlines. Пачынаў з пасады кансультанта, але ўжо ў снежні 1970 прызначаны віцэ-прэзідэнтам аператыўнай групы. З ліпеня 1974 абраны ў савет дырэктараў як выканаўчы віцэ-прэзідэнт (генеральны менеджар вытворчасці). З траўня 1975 — прэзідэнт і галоўны аперацыйны дырэктар. Са снежня 1975 — галоўны выканаўчы дырэктар. Са снежня 1976 — старшыня савета дырэктараў.

У 1986 годзе стаў віцэ-старшынёй і дырэктарам Texas Air Corp. ў Х'юстане. У 1988 годзе прызначаны кансультантам па маркетынгу кампаніі Aerospatiale General Aviation у Тэхасе і галоўным выканаўчым дырэктарам карпарацыі Patlex Corp. у Каліфорніі.

Агульны налёт да моманту залічэння ў атрад астранаўтаў складаў каля 6000 гадзін.