За сваю 33-гадовую музычную кар'еру Запа паказаў сябе адным з самых пладавітых кампазітараў сваёй эпохі, выпусціўшы больш за шэсцьдзесят альбомаў, амаль усе з якіх утрымліваюць непаўторныя кампазіцыі. Акрамя таго, ён быў вядомым электрагітарыстам, мульціінструменталістам, таленавітым гукаінжынерам і прадзюсарам, якія валодаў энцыклапедычнымі ведамі студыйных тэхналогій, самастойна спродзюсаваў амаль усе свай запісы, зробленыя пасля дэбюту ў 1966 годзе. Працаваў у многіх жанрах і пісаў музыку для рок-гуртоў, сінтэзатараў, джазавых ансамбляў, сімфанічных аркестраў. Працы Фрэнка Запы хоць і нячаста, але ўсё ж мелі камерцыйны поспех (альбом 1974 «Apostrophe» стаў залатым).
Зноскі
↑ 1,01,1data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.