Перайсці да зместу

Фрэнк Геры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэнк Геры
Дата нараджэння 28 лютага 1929(1929-02-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2025(2025-12-05)[4][5] (96 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Gehry[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Працаваў у гарадах Таронта, Лос-Анджэлес[10] і Санта-Моніка[11]
Узнагароды
foga.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэнк Оўэн Геры (англ.: Frank Owen Gehry, сапраўднае імя Эфраім Оўэн Гольдберг, англ.: Ephraim Owen Goldberg; 28 лютага 1929, Таронта5 снежня 2025) — адзін з найбуйнейшых архітэктараў сучаснасці, які стаяў ля вытокаў архітэктурнага дэканструктывізму. Лаўрэат Прытцкераўскай прэміі 1989 года.

Фрэнк Геры нарадзіўся ў сям’і імігрантаў з Польшчы. Яго дзед гандляваў будаўнічымі матэрыяламі, а бацька валодаў крамай гандлёвых і гульнявых аўтаматаў. Малады Эфраім (Фрэнк) быў збіты на глебе антысемітызму, і гэтая псіхалагічная траўма паслужыла падставай змяніць прозвішча і разам з сям’ёй пераехаць у Амерыку. З 17 гадоў Геры жыў у Лос-Анджэлесе. Вучыўся спачатку ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі (бакалаўр, 1954), а затым у Гарвардскім універсітэце (магістр, 1957). Працаваў у праектных фірмах В. Груна, Перэйры і Лакмана ў ЗША, у архітэктара А. Рамондэ ў Францыі. У 1962 годзе вярнуўся ў ЗША і адкрыў у Лос-Анджэлесе сваё бюро з іншым архітэктарам, а ў 1967 годзе яно было пераўтворана ў Frank O. Gehry and Associates. У 2014 годзе кампанія была адной з вядучых архітэктурных фірм свету, у якой працавалі больш за 200 архітэктараў.

У 1950—1960-я гады Фрэнк Геры знаходзіўся пад уплывам Фрэнка Лойда Райта; архітэктар звярнуўся да тэмы постмадэрнізму ў 1978 годзе, дасціпна перабудаваўшы ўласны асабняк 1920-х гадоў пабудовы.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Frank O. Gehry
  3. 1 2 Nieuwe Instituut Data Platform Праверана 20 мая 2024.
  4. Frank Gehry, Titan of Architecture, Is Dead at 96The New York Times. Праверана 6 снежня 2025.
  5. En 2023, l’architecte Frank Gehry évoquait sa « responsabilité vis-à-vis de nous tous, hommes et femmes » — 2025. Праверана 6 снежня 2025.
  6. Frank Gehry, the most celebrated architect of his time, dies at 96NewsNation Prime, 2025.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. 1 2 Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  10. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
  11. Národní autority České republiky Праверана 6 снежня 2025.