Фрэоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фрэоны (хладоны) — тэхнічная назва насычаных фторзмяшчальных вуглевадародаў (некаторыя змяшчаюць таксама атамы хлору і брому), якія выкарыстоўваюцца як хладагенты ў халадзільных агрэгатах і інш.

Газападобныя і вадкія рэчывы. Добра раствараюцца ў арганічных растваральніках, некаторыя ўтвараюць крышталегідраты. Негаручыя, выбуховабяспечныя, хімічна інертныя. Пры ўльтрафіялетавым апраменьванні ў прысутнасці атамарнага кіслароду разбураюцца з утварэннем радыкалаў, якія дыспрапарцыянуюць да фторкарбанільных злучэнняў, галагенаў і іншых; хлорзмяшчальныя фрэоны (хладагены) вылучаюць атамарны хлор, які ўзаемадзейнічае з атмасферным азотам. Атрымліваюць фтарыраваннем хлор- ці бромпарафінаў фторам, фтарыдамі металаў і інш. Выкарыстоўваюць як прапеленты для аэразоляў, пораўтваральнікі ў вытворчасці пенапластаў, інертныя растваральнікі і інш. У сувязі з уплывам на стратасферны азон прамысловая вытворчасць некаторых фрэонаў забаронена ці абмежавана. Малатаксічныя. ГДК 1000-3000 мг/м³

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]