Перайсці да зместу

Фульбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фульбэ
Fulɓe
Агульная колькасць 18,2 млн
Рэгіёны пражывання Заходняя Афрыка
Мова фульбэ
Рэлігія анімізм, політэізм, іслам
Блізкія этнічныя групы серэр

Фульбэ (саманазва: Fulɓe), таксама пёль (фр.: Peul), фулані, філані (хаўса: Fulani,Hilani), фула, фуль (парт.: Fula), фульфульдэ, фелата, фуланке — народ у Нігерыі, Гвінеі, Сенегале, Малі, Камеруне, Нігеры, Буркіна-Фасо, Гвінеі-Бісау, Беніне і інш. Агульная колькасць 18,2 млн.чалавек.

Адносяцца — частка да негрскай расы вялікай негроіднай расы, частка да пераходных груп Заходняга Судана. Гавораць на мовах фула або фульбэ, або фуль заходне-атлантычнай падгрупы нігера-кангалезскай групы конгакардафанскай сям'і. Дыялекты: барора, фуберэ, фута джалон, пулар масіна. Распаўсюджана таксама французская мова.

Пісьменнасць на аснове лацініцы. Фульбэ — пераважна мусульмане-суніты.

  • Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.487-488