Фульдскае абацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Княства-абацтва ў складзе
Свяшчэннай рымскай імперыі
Імперскае абацтва Фульда
Reichsabtei Fulda
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Зямлі абацтва на карце Гесэна (1400 год)
Зямлі абацтва на карце Гесэна (1400 год)
< 
 >
 >
774 — 1752

Сталіца Фульда
Афіцыйная мова лацінская мова
Форма кіравання Тэакратыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імперскае абацтва Святога Баніфацыя — адно з найбагацейшых абацтваў сярэдневяковай Германіі, якое з 774 па 1802 гг. мела статус імперскага. Заснавана на беразе ракі Фульда 12 сакавіка 744 года Стурміем — любімым вучнем «апостала Германіі» Баніфацыя, чый прах пахаваны ў абацтве. Вакол кляштара з часам вырас горад Фульда.

Рэзідэнцыя князёў-абатаў Фульды
Гравюра з відам абацтва (1655)
Мініяцюры з Фульдскага сакраментарыя (XI стагоддзе)
Інтэр'ер «высокай царквы» абацтва
Абацтва пасля перабудоў Дынцэнгофера

Абацтва Фульда было заснавана ў 744 годзе святым Стурміем, вучнем святога Баніфацыя, стаўшы аўтаномнай адзінкай мясцовай царквы і адным з цэнтраў хрысціянскай місіі ў Германіі. У кляштары быў прыняты статут Святога Бенедыкта. Ужо пры жыцці Св. Баніфацыя абацтва ў Фульдзе абзавялося землям у Саксоніі і Цюрынгіі. З 751 года абат падпарадкоўваўся не мясцоваму біскупу, а непасрэдна Папе Рымскаму. Да мошчаў Св. Баніфацыя не вычэрпваўся паток пілігрымаў. Пры абаце Рабане Маўры ў 822—844 гг. у манастырскіх сценах пражывала больш за 600 манахаў. У пачатку 820-х гг. узведзена крыпта, дзе хавалі брацію (цяпер царква Св. Міхаіла  (англ.)).

Пасля мучаніцкай смерці ад рук язычнікаў-фрызаў, мошчы Святога Баніфацыя былі перанесены ў Фульду. Новыя ахвяраванні дазволілі заснаваць падворак у Гамельне. Святы Лул, пераемнік Святога Баніфацыя на кафедры Майнца, спрабаваў падпарадкаваць абацтва сваёй юрысдыкцыі, але без поспеху. З гэтай прычыны ён заснаваў абацтва Герсфельд, на мяжы з Фульдай.

Паміж 790 і 819 гадамі абацтва было рэканструявана. Праект новага манастырскага храма меў у аснове мадэль будынка IV стагоддзя (цяпер знесенага), старажытнай базілікі Святога Пятра ў Рыме. Мошчы Святога Баніфацыя, празванага «апосталам Германіі», былі пахаваны ў крыпце. Царква была цалкам перабудавана ў эпоху барока. Невялікая капліца IX стагоддзя знаходзілася недалёка ад царквы. Пазней на гэтым месцы быў заснаваны жаночы кляштар.

Фульда ўвайшла ў гісторыю як адзін з цэнтраў каралінгскага адраджэння. Адгэтуль рассылаліся місіі па ўсёй Саксоніі. Кляштар славіўся сваім скрыпторыем і бібліятэкай, дзе захоўвалася не менш за 2000 рукапісаў. У наш час асноўная частка манастырскіх архіваў захоўваецца ў Марбургу.

У X стагоддзі настаяцель манастыра быў прызнаны главой усіх бенедыкцінцаў Германіі і Галіі. У XII стагоддзі абаты выконвалі функцыю імперскіх канцлераў, а ў 1220 г. Фрыдрых II замацаваў за імі прывілеі князёў імперыі. Аднак узмацненне майнцкіх архібіскупаў і Гесэнскага дому паступова зрабіла Фульду пешкай у барацьбе гэтых магутных феадалаў за панаванне ў Сярэднім Парэйнні.

У сярэдзіне XV стагоддзя кляштар страчвае рэшткі былога палітычнага значэння, а ў гады Сялянскай і Трыццацігадовай войнаў падвяргаецца неаднаразоваму разрабаванню. Пасля Рэфармацыі абацтва апынулася акружаным пратэстанцкімі землям. Саборная царква 1294—1312 гг. у XVII стагоддзі падверглася панаўленню, а ў XVIII стагоддзі была выбудавана нанова ў стылі сталага барока па праекце Ёгана Дынцэнгофера.

У 1752 годзе абацтва стала цэнтрам аднайменнай епархіі. У 1730—1757 гг. для абата-біскупа Адольфа фон Дальберга за 4 км ад Фульды была пабудавана барочная рэзідэнцыя — палац-замак Фазанеры. Сямейства Дальбергаў у асобе Карла Тэадора працягвала панаваць у Фульдзе і ў эпоху Напалеонаўскіх войнаў.

Пры секулярызацыі імперскіх уладанняў у 1801 г. біскупства Фульда і абацтва Корвей планавалася перадаць Вільгельму V Аранскаму, аднак у выніку Фульда ўвайшла ў склад каралеўства Вестфалія (1806) і вялікага герцагства Франкфурцкага (1810). Рашэннем Венскага кангрэса горад Фульда і іншыя ўладанні біскупа былі прыпісаны да тэрыторыі вялікага герцагства Гесэнскага.

Князі-абаты Фульды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ругер II (11761177);
  • Конрад II (11771192);
  • Генрых III фон Кронберг (11921216);
  • Гартман I (12161217);
  • Куна (12171221);
  • Конрад III фон Малькес (12211249);
  • Генрых IV фон Эртгаль (12491261);
  • Берта II фон Лайбальц (12611271);
  • Берта III фон Макенцэль (12711272);
  • Берта IV фон Бімбах (12731286);
  • Марквард II фон Бікенбах (12861288);
  • Генрых V фон Вайльнау (12881313);
  • Эберхард фон Ротэнштайн (13131315);
  • Генрых VI фон Гоэнберг (13151353);
  • Генрых VII фон Кранлукен (13531372);
  • Конрад IV фон Ханау (13721383);
  • Фрыдрых I фон Ромрад (13831395);
  • Ёган I фон Мерлау (13951440);
  • Герман II фон Бухенау (14401449);
  • Райнгард фон Вайльнау (14491472);
  • Ёган II фон Гененберг-Шлезінген (14721513);
  • Гартман II Кіркберг (15131521/29);
  • Ёган III фон Гененберг-Шлезінген (1521/29 — 1541);
  • Філіп Шэнк цу Швайнсберг (15411550);
  • Вольфганг Дытрых фон Ойзіггайм (15501558);
  • Вольфганг Шуцбар (15581567);
  • Філіп Георг Шэнк цу Швайнсберг (15671568);
  • Вільгельм Гартман фон Клаўэр цу Вора (15681570);
  • Бальтасар фон Дэрнбах (15701606);
  • Юліус Эктэр фон Меспельбрун (15761602);
  • Ёган Фрыдрых фон Швальбах (16061622);
  • Ёган Бернхард Шэнк цу Швайнсберг (16231632);
  • Ёган Адольф фон Гоэнек (16331635);
  • Герман Георг фон Нойгаф (16351644);
  • Яахім фон Гравенег (16441671);
  • Бернхард Густаў фон Бадэн-Дурлах (16711677);
  • Плацыдус фон Дростэ (16781700);
  • Адальберт I фон Шлайфрас (17001714);
  • Канстанцін фон Бутлар (17141726);
  • Адольф фон Дальберг (17261737);
  • Аманд фон Бусек (17371756), з 1752 года князь-біскуп.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]